Родам з Асіповіччыны

Напярэдадні 140-гадовага юбілею Асіповіч
“раёнка” звязалася з некаторымі землякамі, якія вядомы не толькі на малой
радзіме, але і ў краіне, і прапанавала ім успомніць
гады, звязаныя з жыццём і дзейнасцю ў родным горадзе.

“Асіповічы— кузня кадраў для рэспублікі”

Віктар Аркадзьевіч МIхадзюк нарадзіўся ў
Асіповічах, вучыўся ў СШ № 2. Некаторы час працаваў у былым калгасе імя
Валадарскага (Ліпень). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання
ад Асіповіцкай сельскай выбарчай акругі № 173. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу краіны 1-га склікання. Зараз працуе дырэктарам
Рэспублікан-скага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў
Ратамцы (Мінскі раён).

— Люблю родны горад у любую пару. Асабліва
падабаюцца месцы, дзе прайшло дзяцінства — кінатэатр “Радзіма”, куды бегалі з
сябрамі на амаль усе тагачасныя кінафільмы, парк насупраць школы. Не забыліся і
танцы ў раённым Доме культуры і ў Клубе чыгуначнікаў, дзе гучала, як кажуць,
жывая музыка. Песні выконваліся мясцовымі артыстамі —
вакальна-інструментальнымі ансамблямі. Успамінаюцца тыя часы з пачуццём
шчымлівай асалоды.

Зараз, прыязджаючы ў Асіповічы, дзе жывуць
родныя, блізкія і сябры, ад-значаю, што горад стаў больш прываблівым. Набываюць
іншае аблічча жылыя дамы і прадпрыемствы, узводзяцца новыя шматпавярхоўкі,
з’яўляюцца сучасныя гандлёвыя цэнтры. I гэта цудоўна. Мае землякі— людзі
памяркоўныя, як у цэлым усе беларусы. Але, як падаецца, асіпаўчанам у большай
ступені характэрны такія якасці, як прадпрыемлівасць, энергічнасць,
ініцыятыўнасць. Яны заўсёды імкнуліся да ведаў, да незвычайных адкрыццяў.
Асіповічы можна стопрацэнтна назваць кузняй кадраў для рэспублікі. Ганаруся і
тым, што якасць прадукцыі некаторых мясцовых прадпрыемстваў нічым не ўступае
замежным аналагам. Асабліва цаню работу Асіповіцкага доследнага лясгаса, з якім
супрацоў-нічае ўзначальваемая мною арганізацыя. Там працуюць сапраўдныя майстры
сваёй справы. А яшчэ родныя мясціны падкупляюць прыгожымі краявідамі. Тут ёсць
дзе адпачыць усім, асабліва тым, хто любіць рыбалку ці паляванне. Да апошніх
адношу і сябе. Сярод мясцовых паляўнічых маю шмат сяброў, з якімі стаптаў не
адну лясную сцежку.

Нельга не ўзгадаць і чыгунку, з якой таксама
звязана многа цудоўных успамінаў. Але самае галоўнае — менавіта яна дала жыццё
нашаму слаўнаму гораду, які авеяны мужнасцю і стойкасцю ў часы ліхалецця. Там
робяць цэлыя дынастыі, сумесны працоўны стаж якіх складае не адзін дзясятак
гадоў.

Упэўнены, што цяперашнія жыхары Асіповіч
ганарацца месцам пражывання і робяць усё для таго, каб ён быў чыстым і
ўтульным, зручным і багатым. Жадаю землякам эканаміч-най стабільнасці, шчасця,
удачы і ўсяго самага найлепшага.

“Спадзяюся на з’яўленне новых спартыўных
зорак”

Мікалая Канстанцінавіча Ананьева таксама
ўзгадавала асіповіцкая зямля. Яго працоўны шлях пачаўся ў 1965 годзе ў мясцовым
вагонным дэпо, куды ён уладкаваўся рабочым. Пасля службы ў арміі некаторы час
працаваў на станцыі Асіповічы, затым лёс звязаў амаль на два дзясяткі гадоў з
фізічным выхаваннем і спортам у раёне, партыйнай і савецкай дзейнасцю. Пазней
быў пераведзены па службе ў Магілёў, а пасля — у сталіцу, дзе займаў пост
Міністра спорту і турызму краіны, намесніка начальніка Апарата Прадстаў-ніцтва
Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь, дырэктара Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. Зараз ён
генеральны дырэктар дзяржустановы “Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс
“Мінск-Арэна”. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

— Асіповіччына — цудоўны край, з якім звязана
большая частка жыцця. Тут фарміраваліся мае лепшыя якасці і як чалавека, і
дзелавыя. Побач заўсёды былі людзі, з якіх браў прыклад, а многіх і сам вучыў,
як кажуць, жыццю. Некаторыя з іх зараз працуюць кіраўнікамі розных устаноў
горада, умацоўваючы яго эканамічнае становішча, і як старэйшы таварыш,
ганаруся, што даў ім пуцёўку ў жыццё. Калі іншы раз выпадае сустрэцца з імі, то
нясорамна паглядзець у вочы. Пры неабходнасці і дапамагаю, чым магу.

На малую радзіму прыязджаю часта і заўважаю, што
горад мяняецца да лепшага. Па-ранейшаму прыцягвае да сябе родная вуліца
Сумчанкі, з якой усё і пачыналася. Заўсёды спыняюся каля дарагіх сэрцу ліп,
якія, дзякуй Богу, да гэтай пары шумяць лістотай і радуюць прахожых прыемным
водарам падчас цвіцення. Дарагія і спартыўныя аб’екты, дзе не толькі працаваў,
але і закладваў аснову іх дзейнасці.

Безумоўна, без стваральнай працы людзей не было
б поспехаў, у тым ліку спартыўных. Уважліва сачу за землякамі-спартсменамі,
аказваю ім маральную падтрымку. Суперажываю за братоў Багдановічаў — выхаванцаў
асіповіцкай зямлі, і жадаю ім чарговай перамогі на Алім-піядзе ў Лондане.
Спа-  дзяюся, што ў хуткім часе заззяюць
новыя спартыўныя зоркі, узгадаваныя нашай зямлёй. У цэлым жа з нагоды
140-годдзя жадаю гораду добрых эканамічных паказчыкаў, а людзям — упэўненасці ў
заўтрашнім дні. Няхай кожны адчувае сябе сапраўдным гаспадаром таго месца, дзе
жыве і працуе. I тады можна быць упэўненым, што дабрабыт раёна памножыцца ў
разы.

“Ёсць работа архітэктарам”

“Чырвоныя гваздзікі”, “Усе мы родам з
дзяцінства”, “Сузор’е надзей”, Буслік, Васілінка і Бульбінка з “Калыханкі” і,
безумоўна, “Вас выклікае Спартландыя” — усе гэтыя назвы добра вядомы большасці
тэлегледачоў. За імі стаіць наша зямлячка Ніна Вячаславаўна Шоба — прафесійны
журналіст, рэдактар, аўтар сцэнарыяў, карэспандэнт і вядучы. Уладальнік высокай
беларускай дзяржаўнай узнагароды — медаля імя Францыска Скарыны.

Заслужаны дзеяч культуры, Выдатнік асветы, яна
не так даўно адзначыла   75-годдзе і
пражыла на тэлебачанні 45 гадоў. А пачынала творчы шлях у асіповіцкай газеце
“Калгасная праўда”, куды прыйшла адразу пасля першай школы.

— Дзякуючы якаснай падрыхтоўцы настаўнікаў,
змагла хутка асвоіцца з даручанай справай. Да работы адносілася адказна,
праяўляла ініцыятыву і творчы падыход, за што нават падзяку ад галоўнага
рэдактара атрымала. Гэта мяне акрыліла. Зразумела, што журналістыка падабаецца,
і — рызыкнула, стала студэнткай журфака БДУ, аб чым потым ні разу не
пашкадавала. I дзе б ні была, ніколі не забывала пра горад свайго дзяцінства і
юнацтва.

Нарадзілася да вайны. Памятаю, як у Асіповічах
з’явіліся фашысты, як людзей, у тым ліку і нас з мамай, вадзілі на чыгуначны
вакзал і, распрануўшы, пакідалі ў вагоне на цэлы дзень. Пачуццё нянавісці да
ворагаў было вялікае. Вайна забрала бацьку, мама гадавала нас адна. Было цяжка,
але выраслі дастойнымі людзьмі. У дарослае жыццё пайшлі падрыхтаванымі, ведалі
цану дружбе, працы. Як, дарэчы, і большасць маіх знаёмых сяброў-землякоў, з
якімі і цяпер падтрымліваю сувязь. З аднакласнікамі сустракаліся раней штогод,
бываю і на юбілеях роднай школы. Часта — на роднай вуліцы Паўночнай (зараз
Жукава). Магу сказаць, што ў цэлым задаволена, як развіваецца інфраструктура
горада, як ён маладзее. Але ёсць яшчэ над чым працаваць архітэктарам, каб
наблізіць яго знешні выгляд да еўрапейскіх стандартаў. Думаю, што з цягам часу
так яно і будзе, бо ў Асіповічах жывуць працалюбівыя, шчырыя, самаадданыя
людзі, якім жадаю моцнага здароўя і працвітання. Думаю, што і надалей буду
ганарыцца іх поспехамі, новымі відамі выпускаемай прадукцыі — тым жа пральным
па-  рашком “Мара” карыстаюся сама і
рэкамендую яго ўсім знаёмым.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем