Воспоминания о войне…

Воспоминания о войне…

“Дай прамень, пражэктарыст!”

Сёння ў інтэрнэце часта можна ўбачыць ці прачытаць звароты да карыстальнікаў: “Перадай георгіеўскую стужку!” або “Перадай свечку памяці!” і г.д. Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі гэта не проста актуальна. Гэта патрэбна! Патрэбна не толькі нам, дзецям ваеннага ліхалецця і першых пасляваенных гадоў, гэта патрэбна нашым унукам і праўнукам.

Колькі разоў за гады педагагічнай працы даво-дзілася арганізоўваць сустрэчы з былымі франтавікамі, ветэранамі і ўдзель-нікамі Вялікай Айчыннай вайны! Напярэдадні свят прыходзілі да ветэранаў з букетамі кветак. Школьныя цімураўцы дапамагалі аднавяскоўцам, кожны з якіх зрабіў свой унёсак у Вялікую Перамогу. Цікавымі былі выступленні, хвалюючыя аповеды аб жудасных момантах вайны, гераізме абаронцаў Айчыны…

Мне заўсёды не давала спакою пытанне: чаму ў гады майго дзяцінства не было такіх сустрэч, гутарак і ўспамінаў аб вайне? У той жа час, а гэта быў пачатак 50-х гадоў, многія франтавікі, хоць і параненыя, але жывыя, здаровыя,  не ўспаміналі пра вайну… Чаму?..

А таму і не было такіх сустрэч і гутарак з ветэранамі ў нашым сённяшнім разуменні, што пасля вайны прайшло зусім мала часу. Вельмі свежымі былі яшчэ раны ад страты мужоў ці сыноў. Пахаронкі пяклі яшчэ рукі і сэрцы. У вёсцы засталося шмат удоў і сірот… Не хацелі франтавікі нават успамінаць, а не тое, каб расказваць, аб вайне, аб гібелі аднапалчан. Не было такіх даверлівых гутарак і ў нашай сям’і. Вось таму і я мала што ведаю аб подзвігу свайго бацькі. А ён прайшоў Вялікую Айчынную ад пачатку да самай Перамогі…

Бацька Мікалай Дзянісавіч Юрчанка нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Новыя Дзятлавічы на Гомельшчыне. Сям’я была вялікая, таму з дзяцінства і скаціну пасвіў, і пісьмы насіў. Пасля сямігодкі скончыў настаўніцкія курсы і амаль          4 гады вучыў дзетак і ўзначальваў школы ў Тураўскім раёне. Там жа абраў сваёй жонкай настаўніцу Алену. У 1939 годзе яго прызвалі ў РККА. Настаўнік Мікола стаў вадзіцелем-інструктарам баявой машыны. Вайна для яго пачалася ў Крупках Мінскай вобласці. І да самай Перамогі пражэктарыст Юрчанка на колах сваёй машыны мераў кіламетры дарог у складзе 3-га Беларускага фронту. Разлікі пражэктараў ноччу вялі пошукі варожых самалётаў па камандзе “Дай прамень, пражэктарыст!”. Неабходна было накіраваць святло на варожыя пазіцыі, ствараючы магчымасць нашым воінам весці прыцэльны агонь. А ваяваць было за што і за каго! Дома засталіся пяцёра сясцёр і са- старэлыя бацькі. Маладая жонка загінула ад рук карнікаў у пачатку вайны.

Ужо пасля тата ўспамінаў, што на вайне “быў непаражальным, загавораным, бо смерці не баяўся!” Яна і сапраўды абыходзіла яго бокам: вярнуўся непаранены!.. Нават аднапалчан, якія ваявалі побач, не закранула! І абодвух братоў, Івана і Васіля, не зачапіла вайна. Можа, малітвы бацькі і маці аберагалі сыноў? Ці вера ў перамогу дапамагла не толькі выжыць, але і атрымаць ваенныя ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

Вярнуўся дадому пасля вайны, ажаніўся. З маці, настаўніцай пачатковых класаў Валянцінай Нікіфараўнай, выгадавалі чацвёра дзяцей.

Бацька пасля вайны працаваў шафёрам, затым — старшынёй калгаса “Чырвоны партызан”, брыгадзірам у саўгасе імя Жданава. Заўзяты рыбак, сам вязаў сеткі і жакі для рыбалоўства. Любую справу рабіў акуратна. Лічы што з металалому сабраў машыну, каб сена ці дроў прывезці. А вось цыгарэт ніколі не бачыла ў яго руках, ды і брыдкаслоўем не займаўся. Затое спяваў выдатна! Яго прыгожы моцны голас запомніўся на ўсё жыццё. Асабліва любіў песню, у якой ёсць такія радкі: «Эх, помирать нам рановато: Есть у нас еще дома дела!..»

Момант своеасаблівай споведзі перад нашчадкамі наступае ў кожнага чалавека. Менавіта такі наступіў і ў мяне. Бо споведзь — гэта ачышчэнне душы, радасць і супакаенне. Хай з маіх вуснаў мае дзеці, унукі і праўнукі даведаюцца і захаваюць памяць і павагу да былых пакаленняў.

Людміла КРУПЕНЬ,

член савета ветэранаў педагагічнай працы раёна, в/г Цэль.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем