Ураджай-2012 Новы хлеб — якасны

Добры настрой і ажыўленне пануюць зараз на
Асіповіцкім вытворчым участку ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”: жніво ў
разгары, на прадпрыемства з трох раёнаў штодня «сцякаецца” каля 1.000 тон
зерня. Зразумела, што ў першую чаргу перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць задача
выканаць дзяржаўны заказ. Сёлета для Асіповіччыны ён складае 4.350 тон зерня,
1.700 — рапсу, і апошні ўжо цалкам выкананы. Добрымі тэмпамі ідзе здача жыта —
на КХП дастаўлена 1.880 тон — 70% да неабходнага, пшаніцы прынята 87% — 743
тоны. Час іншых культур яшчэ наперадзе.

Прыёмка зерня адбываецца зладжана, тэхнічная
база вытворчага ўчаст-ка падрыхтавана да перыяду інтэнсіўных работ даўно. Адно,
што замінае бесперапыннаму падвозу хлеба, — недастатковая колькасць машын. 5
адзінак выдзеліў аўтапарк-19, 3 машыны свае, астатнія — з гаспадарак. Не хапае
транспарту ад ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і іншых арганізацый, якія
звычайна камандзіравалі свае машыны для перавозкі зерня. У астатнім жа ніякіх
замінак.

— Якасцю сёлетняга хлеба задаволены, — дзеліцца
начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Валянціна Шляхціна. — Надвор’е
стаіць добрае, таму зерне мае невысокую вільготнасць — 14-15% пры дапусцімай
мяжы ў 19%. Уся пшаніца, якая паступае з асіповіцкіх палёў, мае высокае
ўтрыманне клейкавіны, адпавядае параметрам харчовай.

Першай гаспадаркай, якая прывезла здаваць хлеб у
засекі краіны, быў СВК «Калгас «Лапічы”. Тут, дарэчы, усе азімыя ўрадзілі на
славу. Пшаніца, напрыклад, дала 46,6 цэнтнера з гектара, жыта — 42,7.

Добрая выспела пшані-ца ў «Бярэзіне” — 47,8
цэнтнера на круг, «Чырвоным ударніку” — 44,8. Важкі колас мае жыта ў
«Авангардзе” — 40,6 цэнтнера з гектара, калгасе імя Чарняхоўскага — 40,2.

Усяго ж на ўчарашнюю раніцу па раёне ўбрана
палова ніў з новым хлебам, намалочана больш за 16 тысяч тон зерня.
Ура-джайнасць? Пакуль маем 35,2 цэнтнера з гектара, што адчувальна перакрывае
леташнія паказчыкі.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем