Сельскаму гаспадару Цудоўныя жывёлы — козы

З кожным годам на падворках Асіповіччыны
становіцца ўсё менш кароў. Ці прывяло гэта да таго, што людзі сталі больш
трымаць коз? Як паказвае статыстыка, не зусім так. Калі на пачатак 2010 года ў
раёне ўтрымлівалася 820 коз, то праз год іх ужо стала 782, а па дадзеных на
сёлетні студзень — 695.

Шкада, што вяскоўцы не хочуць трымаць нават
гэтую зручную ў многіх сэнсах жывёліну. А вось гаспадыня з вёскі Каменічы
Надзея Прыходзька не вельмі даўно прыняла рашэнне завесці казу — і зараз аб
гэтым ніколькі не шкадуе:

— У сына, калі быў маленькі, існавала
сур’ёзная алергія, якая нічым не вылечвалася. Старыя людзі параілі даваць
замест каро-вінага малака казлінае. І што вы думаеце? Літаральна праз месяц
дыятэз прайшоў! Карыснае казлінае малако і пры страўнікавых за-хворваннях,
анеміі, дрэнным зроку — гэта я ўжо чытала ў рознай літаратуры.

Некаторыя не п’юць казлінага малака, бо яно
мае спецыфічны пах. Не ведаю, як ад старой казы, а вось ад маладой, як наша
Міла, малако нічым не пахне. Яго любіць піць муж. Сыну раблю розныя кашкі на
малацэ, амлеты, тваражкі. Усё атрымліваецца даволі смачнае.

Колькі дае малака каза? Літр надойваю з
раніцы і столькі ж — увечары. Гэтага дастаткова, каб забяспечыць патрэбы сям’і.
Козы пасля некалькіх акотаў могуць даваць значна больш малака, а наша пакуль
яшчэ маладая.

Цяпер наконт догляду. Асаблівых клопатаў каза
не дастаўляе, месца шмат не патрабуе, сена — таксама. Пастаянна вяжам ёй розныя
“венікі”, якія яна вельмі любіць абгрызаць. Нарыхтоўваем іх і на зіму.
“Паважае” Міла кабачкі, наогул есць усякае зелле, нават крапіву.

Што не вельмі зручна? За казою трэба пільна
наглядаць. Калі ў яе надарыцца зручны момант, яна можа “пачаставацца” і без
дазволу — паабгрызаць кусты, з’есці кветкі, папсаваць гародніну.

Козы вельмі прывязваюцца да сваіх гаспадароў,
яны ласкавыя жывёлы і любяць пагарэзнічаць. З задавальненнем пасуцца, калі
побач гаспадыня, без нагляду — горш. За козамі цікава назіраць, бо яны — істоты
разумныя і вясёлыя.

Мяркую, ніхто не па-шкадуе, калі завядзе на
падворку казу.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем