Как служить в охране? Знает Роман Процко

Как служить в охране? Знает Роман Процко

Праз церні — да Дэпартамента

Даўно ўжо не сакрэт, што прыйсці на службу ў органы ўнутраных спраў можна не толькі пасля заканчэння юрыдычнай ВНУ. Калі ёсць жаданне, адпаведны фізічны і псіхаэмацыянальны стан, адсутнасць “сварак” з законам — прэтэндэнта ў праваахоўнікі абавязкова разгледзяць незалежна ад яго “грамадзянскай” прафесіі.

Менавіта такі — не зусім прамы — шлях склаўся і ва ўраджэнца суседняга Бабруйска Рамана Працко. Вучыўся хлопец у самай звычайнай школе, пасля 9 класа паступіў у электратэхнічны каледж: абраў спецыяльнасць электрыка. Калі надышоў час прызыву ў войска, накіраваўся туды свядома, вызначыўшы для сябе ўсе плюсы і мінусы. Прызвалі ў 361-ю базу аховы і абслугоўвання, дзе праз некаторы час стаў электрыкам-дызелістам.

Пасля тэрміновай службы вырашыў ісці па шляху бацькі, які ўсё жыццё працуе прарабам на будаўніцтве, але з цягам часу праца перастала прыносіць і фінансавае, і маральнае задавальненне. Малады чалавек павярнуўся да сілавых структур: армія ж за плячыма, навыкі маюцца. Спыніўся на Дэпартаменце аховы МУС. Звярнуўся ў Бабруйскі аддзел, адкуль яго накіравалі ў “вучэбку”, а ўжо там — у Асіповічы. І вось на працягу амаль   9 месяцаў Раман Працко — міліцыянер узвода міліцыі Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы.

— Зразумела, нюансаў у службе хапае, але прызвычаіўся хутка, — адзначае малады чалавек. — Працую на аб’екце філіяла “Асіповіцкае ўпраўленне магістральных газаправодаў” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”. Асноўны абавязак — дагляд транспартных сродкаў і ручной паклажы работнікаў прадпрыемства. Змена пачынаецца яшчэ ў аддзеле з інструктажу. Потым — атрымаць зброю. Разам з групай затрымання выязджаем на аб’ект. Дарэчы, даводзіцца шмат кантактаваць з рознымі людзьмі, таму вельмі важны камунікатыўны навык.

Так, прафесійнай юрыдычнай адукацыі ў мяне няма, але добрую аснову далі ў “вучэбцы”. Акрамя таго, рэгулярна праводзім практычныя заняткі ў аддзеле, адпрацоўваем розныя сітуацыі да самых дробязей. Тэарэтычнае і практычнае навучанне ідзе пастаянна.

Пакуль не шкадую, што абраў гэту працу. Ну а як будзе далей — жыццё пакажа.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость