Осиповичские гимназисты в проекте «Я знаю»

Осиповичские гимназисты в проекте «Я знаю»

Асіповіцкія гімназісты ведаюць шмат

Да такой высновы прыйшлі тэлегледачы канала БТ
Сёлета адбыўся трэці сезон тэлевіктарыны “Я знаю” для самых кемлівых вучняў 5-11 класаў краіны. Каб трапіць у праект, рабятам неабходна было прайсці адборачныя туры ў сваіх раёнах і абласцях. Пераможцаў абласных адбораў запрашалі на сталічную сцэну, дзе шоумэн Георгій Калдун задаваў ім пытанні з розных абласцей ведаў, і не толькі ў рамках школьнай праграмы. Каб паказаць добрыя вынікі, вельмі важна было мець агульную эрудыцыю, да-сведчанасць пра падзеі, што адбываюцца ў свеце, паказаць веданне гісторыі сваёй краіны і ўменне хутка прымаць рашэнні.
Прыемна, што сярод самых разумных школьнікаў аказаліся і два нашы гімназісты: пяцікласнік Сцяпан Быхаўцоў і вучань дзявятага класа Рыгор Піцуха. Абодва хлопчыкі выступілі даволі паспяхова і хоць не сталі пераможцамі ўзроставых гульняў, але па колькасці набраных балаў выйшлі ў суперфінал. А таму пасля серыі гульняў кожнаму з іх пашчасціла ў ліку дванаццаці самых дасведчаных аднагодкаў прыехаць у сталіцу ў другі раз, каб пазмагацца за абсалютнае першынство. І пытанні былі з разраду тых, для адказаў на якія патрэбны не толькі веды, але і эўрыстычныя здольнасці, уменне разважаць. Не з усімі маглі справіцца нават дарослыя.
Абодвух удзельнікаў суправаджаў настаўнік інфарматыкі Яўгеній Гарадзецкі, які дапамагаў рыхтавацца да конкурсу, псіхалагічна настройваў на гульню.
Педагог адзначае, што хлапчукі маюць адметныя фізіка-матэматычныя здольнасці, гэтым прадметам надзяляюць больш увагі, а ўсё ведаць на аднолькава высокім узроўні немагчыма, таму пытанні па мове, літаратуры і геаграфіі часам даваліся цяжэй.


І Грыша, і Сцяпан — удзельнікі прадметных алімпіяд, гэта таксама дапамагло паспяхова “шчоўкаць” пытанні і даваць абгрунтаваныя адказы вядучаму. А вось з чым было складана спраўляцца, дык гэта з уласнымі эмоцыямі. Асабліва калі адзін з двух удзельнікаў, якія мелі аднолькавую колькасць балаў, з-за хуткасці адказаў праходзіў у наступны тур, а для другога гульня заканчвалася. Грышу дапамог вопыт удзелу ў спаборніцтвах па тайскім боксе, дзе немалаважную ролю адыгрывае ўменне валодаць сабой.
Яўгеній Леанідавіч адзначае, што яго вучням вельмі спадабаўся праект “Я знаю”. Яны прывезлі не толькі дыпломы ўдзельнікаў суперфіналу, але і набылі першы карысны вопыт, які спатрэбіцца ў далейшай вучобе і жыцці. А яшчэ — чаго зусім не чакалі — вядомасць сярод школьнікаў горада. Многія аднагодкі пазнаюць, распытваюць пра здымкі на тэлебачанні. З’явіліся і новыя сябры з усёй краіны, з якімі рабяты падтрымліваюць сувязі.
Дарэчы, заўтра па БТ-1 пакажуць суперфінальную гульню дзевяцікласнікаў, у якой удзельнічаў і Рыгор Піцуха.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость