Асіповіцкі раён: у цэлым нядрэнна

Як загадзя і паведамляла «раёнка”, у чацвер у
рэгіёне працавала абласная міжведамасная рабочая група па вывучэнні сітуацыі ў
гарадах і раёнах Магілёўшчыны па вырашэнні сацыяльна значных праблем
насельніцтва. Узначальваў яе кіраўнік справамі аблвыканкама Рыгор Варонін, і
быў праведзены як асабісты прыём землякоў і юрыдычных асоб у райвыканкаме і ва
ўсіх сельскіх і пасялковых Саветах, так і тэлефонная «прамая лінія”.

Тое, што сёння зваротам грамадзян у краіне
надаецца вельмі пільная ўвага, — факт бясспрэчны, і калі лаканічна, то ацэнка
работы з людзьмі мясцовай улады Асіповіч-чыны вынесена ў загаловак. Ды і работа
прадстаўнікоў абласнога цэнтра найперш ставіла мэту не шукаць «жучкоў” там, дзе
іх няма, а дасканала разабрацца і падказаць на практыцы, што яшчэ неабходна і
можна зрабіць, каб удасканаліць узгаданую работу.

Не ўдаючыся ў па-драбязнасці можна сказаць, што
з нейкімі «рэвалюцыйнымі” пытаннямі землякі вочна і па тэлефоне не звярталіся,
практычна ўсе іх запыты цалкам «зямныя”. Многія былі высветлены непасрэдна на
месцы, асобныя патрабуюць часу для вывучэння-ўдакладнення, і адказы ў
вызначаныя нарматыўнымі дакументамі тэрміны гараджане і вяскоўцы абавязкова
атрымаюць. Ды і спектр зваротаў далёка не новы: добраўпарадкаванне дарог і
населеных пунктаў, якасць пітной вады, рамонт дахаў шматпавярховак і г.д. А
гэта значыць, што супакойвацца мясцовай уладзе ў сваёй рабоце з людзьмі ніякім
чынам нельга, дробязей тут не можа быць проста па вызначэнні, а таму і надалей
трэба рабіць усё, каб чалавек на любое цікавячае пытанне ад пасадавых асоб
абавязкова атрымаў аператыўны і кваліфікаваны адказ. Што пры падвядзенні
вынікаў работы ў рэгіёне яшчэ і яшчэ раз падкрэсліў Рыгор Аляксандравіч.

Дарэчы, практычна паўсюдна члены рабочай групы
выбарачна наведалі яшчэ і мнагадзетныя сем’і і на свае вочы пераканаліся, у
якіх умовах тыя знаходзяцца, як дапамагае ім дзяржава і г.д. I прыемна, што
зноў жа вялікіх заўваг практычна не прагучала.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем