У Асіповіцкім райвыканкаме Рэальнасць і планы

З шэрагу вынесеных для разгляду на чарговым
пасяджэнні райвыканкама пытанняў, якое прайшло 18 ліпеня пад началам старшыні
Пятра Шукаловіча з удзелам кіраўніка справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгора
Вароніна, не аднаму была нададзена асобная ўвага.

Аб выніках работы галін народнай гаспадаркі і
выкананні бюджэту раёна за I паўгоддзе падрабязна праінфармавалі першы намеснік
старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса
Белая. Па шэрагу пазіцый Асіповіччына выглядае няблага. Напрыклад,
рэнтабельнасць продажаў у сельгасарганізацыях за студзень-май склала 8,2%
(заданне — 3%); тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту праз усе каналы
рэалізацыі за паўгоддзе — 111,7% (107%); забяспечана выкананне прагнозных
тэмпаў росту экспарту тавараў і паслуг і ўсіх 43 нарматываў дзяржаўных
сацыяльных стандартаў; за кошт усіх крыніц фінансавання асвоена 544,9 млрд.
руб. інвестыцый у асноўны капітал, што адпавядае 135,1% да леташняга перыяду
пры гадавым заданні 120%; выкананы зацверджаны нарматыў суадносін запасаў
гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці і заданне па росту
зарплаты; больш запланаванага вернута ў гаспадарчы абарот раней
невыкарыстоўваемых аб’ектаў раённай камунальнай уласнасці — 20 замест 17;
забяспечана гадавое выкананне па збору (нарыхтоўцы) і пастаўцы перапрацоўчым
прадпрыемствам палімерных адыходаў і 63% — шкла; створана 335 рабочых месцаў
(заданне на год — 670) і 15 камерцыйных арганізацый і г.д.

 Нармальна
выглядае раён і ў фінансавым плане. Бюджэт па даходах, да прыкладу, выкананы на
107%, звыш плана паступіла больш за 10,9 млрд. рублёў, а расходы
кансалідаванага бюджэту склалі 97,9% да ўдакладненага плана справаздачнага
перыяду і 50,4% — гадавога. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і
мэтавыя бюджэтныя фонды ў нас няма; дэбіторская запазычанасць павялічылася на
1.430,5 млн. рублёў, крэдыторская адсутнічае.

Аднак сказаць, што ўжо ўсё зроблена
па-максімуму, нельга. У прыватнасці, тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці
сельгаспрадукцыі адпавядае толькі 102,8% пры гадавым заданні 105,2%. Паменшылі
рознічны тавараабарот ААТ «Гандаль” і райста. У эксплуатацыю ўведзена за лік
усіх крыніц фінансавання 22,5 тысячы квадратных метраў жылля — 78,9% да
паўгадавога задання. Не ўсюды выконваецца паказчык па энергазберажэнні; не
забяспечаны прагнозныя тэмпы росту экспарту тавараў; не радуе сальда знешняга
гандлю таварамі і выкарыстоўванне інвестыцый у асноўны капітал; у наяўнасці
зніжэнне рэнтабельнасці продажаў. Чыстыя страты па раёне — 21,8 млрд. руб. Пяць
арганізацый — СААТ «Дах”, ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат”, СЗАТ «Асіповіцкі
вагонабудаўнічы завод”, УКДВП «Асіповічырамбуд” і ЗПВУП «Парфумерна-касметычная
фабрыка «Сонца” — атрымалі страты ў суме 47.871 млн. рублёў; тры з 13
арганізацый, якім райвыканкам давёў заданне па зніжэнні ўзроўню затрат — ААТ
«Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання”, КБМУП «Прамаграбуд” і СВК «Калгас
«Новы шлях” — не забяспечылі яго выкананне; дзве падведамасныя арганізацыі —
ААТ «Гандаль” і КБМУП «Прамаграбуд” — па стане на 1 красавіка прызнаны
неплацежа-здольнымі. Не ўсюды, асабліва на вёсцы, аператыўна ўцягваюцца ў
гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемыя і неэфектыўна выкарыстоўваемыя аб’екты. Не
ўсе суб’екты гаспадарання належным чынам займаюцца зборам (нарыхтоўкай) і
пастаўкамі другаснай сыравіны і г.д.

Карацей, праблем па-ранейшаму хапае, а таму
старшыня райвыканкама і ўздымаў з тлумачэннем шляхоў выпраўлення сітуацыі і
далейшага развіцця не аднаго з кіраўнікоў калектываў, дзе ёсць праблемы. I гэта
таксама знайшло адлюстраванне ў прынятым членамі выканкама рашэння.

Пракурор раёна Аляксандр Канецкі праінфармаваў
аб ходзе выканання ў рэгіёне Дзяржпраграмы па барацьбе са злачыннасцю і
карупцыяй на 2010-2012 гады і адпаведных мерапрыемстваў райвыканкама. За
паўгоддзе ў нас выяўлена 6 злачынстваў карупцыйнай накіраванасці (9), усе — па
фактах раскрадання шляхам злоўжывання службовым становішчам (1), з якіх у 2
выпадках прыняты рашэнні аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў з
пастаноўкай вінаватых на ўлік. Колькасць пасадавых асоб, якія здзейснілі
карупцыйныя злачынствы, 6 — удвая меней, чым за паўгоддзе летась. У суд раёна
пракуратурай накіравана адна адпаведная крымінальная справа (2). Факты
парушэння выканання заканадаўства, накіраванага на барацьбу з карупцыяй,
выяўлены ў ДУКВП «Райсэрвіс” і «Водаканал”, аддзеле культуры райвыканкама, за
што асобныя прыцягнуты да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці ці вызвалены
ад займаемых пасад.

Шмат увагі было надзелена таксама разгляду хода
будаўніцтва ў раёне малочнатаварных ферм, рэканструкцыя якіх ідзе з прымяненнем
драўляных канструкцый. Па гэтаму надзвычай важнаму для рэгіёна пытанню раней
ужо не раз праводзіліся нарады, на якіх вызначаліся тэрміны работ на аб’ектах,
іх паслядоўнасць, дзейнасць гаспадарак і будаўнікоў у адзінай запрэжцы,
механізм атрымання крэдытных сродкаў на ўзвядзенне МТФ і г.д. Час ляціць
няўмольна, аднак і сёння яшчэ не ўсе праблемныя моманты вырашаны да канца. У
тым ліку і належнае забеспячэнне фронтам работ будаўнічых атрадаў, якія
працуюць у раёне. Вывад просты і зразумелы: падобнае — недаравальна, усе
пазіцыі павінны быць закрыты ў самы бліжэйшы час. I тычыцца гэта ўсіх — і
кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, і УКВП «Капітальнае будаўніцтва”, і падрадных
арганізацый.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем