Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Па інфармацыі райсельгасхарчу, у раёне пасеяны 1 121 гектар ранніх яравых культур. Зараз вядуцца работы па сяўбе цукровых буракоў — адсеяна ўжо больш за 200 гектараў з 1 000. Актыўна рыхтуецца глеба пад кукурузу, якая зойме плошчу ў 9 300 гектараў. Сельгаспрадпрыемствы працягваюць сеяць аднагадовыя культуры.

Дрычынскі сельсавет, як і іншыя, актыўна прыбірае свае надзелы. На могілках у Жыціне выразана 12 аварыйных дрэў. У Крамку днямі пазбавіліся ад двух старых безгаспадарных дамоў. У Дрычыне па вул. Маладзёжнай высадзілі 120 бярозак. Кожная арганізацыя, размешчаная на тэрыторыі Савета, таксама вядзе работы па добраўпарадкаванні.

Раённы фотаконкурс “Зямля пад белымі крыламі”, які традыцыйна праводзіцца народным фотаклубам “Раніца”, ужо стартаваў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Тэматыка работ акрэслена намінацыямі “Прыгажосць роднага краю” і “Нашы землякі”. Прыём фотаздымкаў — да 12 чэрвеня. Падрабязнасці — на сайце “раёнкі”.

Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года-2020”, да ўдзелу ў якім запрашаюцца прадстаўнікі рэгіянальных бізнес-суполак, прымае заяўкі ад удзельнікаў да 1 чэрвеня. Поўная інфармацыя — на сайце Міністэрства эканомікі.

Нагадаем, што ў мінулым годзе адным з пераможцаў гэтага прэстыжнага спаборніцтва стала “прапісанае” ў нашым раёне ТАА “Ясеньлес”.

 

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем