Загадана выжыць

Торфапрадпрыемства “Татарка”, якое
спецыялізуецца на дабычы і перапрацоўцы торфу, было заснавана ў далёкім 1927
годзе. За гэты перыяд яму прыйшлося перажыць ваеннае ліхалецце і аднаўленне
разбуранага фашыстамі, гады перабудовы і распад Савецкага Саюза, буйныя пажары
і неаднаразовую змену кіраўніцтва. Асабліва цяжка далося апошняе дзесяцігоддзе,
калі неэфектыўная эканамічная дзейнасць практычна прывяла да развалу
вытворчасці: вывозіць торф з балот практычна перасталі, паступова разбегліся і
спецыялісты… Дзяржавай неаднаразова прадпрымаліся крокі, каб рэанімаваць
дадзеную арганізацыю, якая столькі гадоў забяспечвала танным палівам не толькі
мясцовае насельніцтва. У сувязі з пачаткам дзейнасці праграмы па пераходзе на
мясцовыя віда паліва гадоў 5 таму на комплексную рэканструкцыю і мадэрнізацыю з
інавацыйнага фонду Міністэрства энергетыкі былі накіраваны немалыя грашовыя
сродкі, на якія планавалася закупіць цэлы комплекс спецыяльнай тэхнікі і
абсталявання. Значная частка фінансавых укладанняў павінна была пайсці на
набыццё грузавых паўвагонаў і будаўніцтва ўнутранай чыгуначнай веткі для
транспарціроўкі торфу на склады прадпрыемства. Але выканаць работы па яе
ўзвядзенні тады да канца не ўдалося, і праблемы засталіся: па гразкай
мясцовасці машыны прайсці не маглі, а дастаўка трактарамі здабытага — справа
дарагая і марудная. Такія ўмовы не надта спрыялі паляпшэнню эканамічнай
сітуацыі прадпрыемства.

Месцанараджэнне пад Татаркай перспектыўнае. Калі
распрацаваць усю магчымую плошчу, то атрымаецца не адна сотня тон каштоўнай
прадукцыі, і работы, па ацэнцы спецыялістаў, хопіць на гадоў 20-25. Прычым торф
у гэтай мясцовасці рэдкай пароды, да яго вялікую цікавасць праяўляюць замежныя
заказчыкі. Асноўныя ж спажыўцы — міні-ЦЭЦ у Асіповічах і Бабруйску, якія
забяспечваюць райцэнтры цяплом. Уліч-ваючы гэтыя фактары, было прынята рашэнне
аб перадачы “Татаркі” арганізацыі, якая б змагла паспрыяць ажыўленню такога
стратэгічна важнага для дзяржавы аб’екта. Так званым выратавальным кругам стала
рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Магілёўэнерга”. Расказвае начальнік
цэха здабычы і перапрацоўкі торфу РУП “Магілёўэнерга” філіяла “Бабруйскія
цеплавыя сеткі” Яўгеній Бацюня:

— У жніўні будзе роўна год, як
торфапрадпрыемства “Татарка” перастала існаваць у ранейшым статусе. Бабруйскім
цеплавым сеткам дасталася не вельмі зайздросная гаспадарка. Работы, якія вяліся
тут нашымі папярэднікамі, былі не скончаны. На плечы новага ўладальніка леглі
многія пытанні, якія тэрмінова патрабавалі вырашэння, каб вывесці прадпрыемства
з заняпаду. Таму распрацавалі цэлы праект, згодна з якім сёння і працуем.
Пачалі з таго, што сваімі сіламі закончылі будаў- ніцтва вузкакалейкі, і цяпер
можна без праблем здабыты торф даставіць на склады. Распачатая мадэрнізацыя
цэха кіпоўкі таксама ідзе да завяршэння. Галаўное прадпрыемства “Магілёўэнерга”
па-траціла на гэта немалую суму. Цяпер з дапамогай прэса магутнасцю да 40 кіп у
змену — аб’ём адной 4 кубаметры, а вага ад 700 да 800 кілаграмаў — можна будзе
выпускаць верхавы сфангаваны торф ва ўпакоўцы “Біг-Бойл”. Запланавана
вытворчасць і кіпаў па 50 кілаграмаў. У цэлым жа магутнасць цэха разлічана на
выдачу, як кажуць, на-гара да 7 тысяч штук у год вя-лікіх і да 15 тысяч — малых
кіпаў. Акрамя гэтага, устанаўліваецца новая лінія па вытворчасці пажыўнога
грунту тыпу “Гаспадыня” вагою 10 кілаграмаў, які будзе рэалізоўвацца цяплічным
камбінатам, гаспадаркам па азеляненні, іншым арганізацыям, насельніцтву. Частка
пойдзе на экспарт.

Вядзецца актыўная работа і па падрыхтоўцы палёў.
Пакуль што гатова для нармальнай работы 7 плошчаў — 85 гектараў. Задача на гэты
год — здабыць 33 тоны торфу, з якіх 8 пойдзе на кіпаванне, астатні — паліўны.

Безумоўна, без новага тэхналагічнага
абсталявання справіцца з пастаўленымі задачамі было б нельга. За грошы
“Магілёўэнерга” купілі гусенічныя і трактары МТЗ. Яшчэ адзін на падыходзе.
Закуплены пнеўмаўборачныя машыны. Iдуць работы па рамонце палёў дабычы.
Рэанімуецца старая тэхніка. Заменены ўсе масты. Запусцілі і бытавыя памяшканні:
душавыя, раздзявальні. Заклапочанасць пра лю-дзей павінна стаяць на першым
плане, інакш ніякага руху наперад не адбудзецца. Дарэчы, сёння ў нас працуе 78
чалавек, але мясцовых зусім мала. Працаўладкаваліся бабруйчане, асіпаўчане,
ёсць рабочыя, якія жывуць у Ясені. Дабрацца на месца працы не праблема — дзеля
гэтага выдзелены аўтобус. Што тычыцца сярэдняй заработнай платы, то яна складае
3,1 мільёна рублёў.

У планах на перспектыву і рамонт
адміністрацыйнага будынка. Упэўнены, што дзякуючы прафесіяналізму работнікаў,
іх самаадданай працы задуманае рэалізуем. I пра Татарку будуць ведаць не толькі
ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Чем грозит находка охотничьего оружия на приусадебном участке? Отвечает участковый инспектор милиции

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июля для всех знаков зодиака

10 июля 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская РОС ДОСААФ встретила День Независимости новыми предложениями

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем