Асіповіччына рыхтуецца да Пасхі

Асіповіччына рыхтуецца да Пасхі

Духмяны водар булак

Вялікдзень прыносіць у кожны дом радасць. Адзін з яе складнікаў — прыгатаванне святочнай стравы, у тым ліку кулічоў

У гаспадынь ёсць свае сакрэты велікодных булак. Многія ж землякі карыстаюцца паслугай Асіповіцкага хлебазавода, які ўжо не першы год радуе сваіх пакупнікоў смачнай прадукцыяй. Яго кулічы, булкі, кексы заўсёды вабяць прыемным водарам і разнастайным дызайнам.

Да сёлетняга свята хлебапёкамі будзе выпушчана 25 тысяч булачных вырабаў з прыгожымі назвамі “Вербны”, “Графскі”, “Вясна-красна”, “Пасхальный”, “Торжество. Новый”, “Белорусский пасхальный”. Выпякаюцца яны вагой па 300, 400, 500 грамаў. Упакоўваюцца сімвалічныя па-частункі ў цэлафанавыя пакеты — празрыстыя альбо з яркімі тэматычнымі малюнкамі. Тэрмін захавання кулічоў — да 14 сутак.

У асноўным узгаданы асартымент на лінейцы ўжо не першы год, рэцэптура апрабаваная. Улічаны таксама і водгукі спажыўцоў. Як заўсёды, выкарыстоўваюцца толькі натуральныя інгрэдыенты. Штучныя араматызатары цалкам выключаны. Дражджавое цеста ўтрымлівае шмат цукру, плюс цукаты, разынкі, мак. Зверху вырабы ўпрыгожаны цукровай глазурай, дэкаратыўнымі кветкамі і пасыпкай, каляровым шакаладам.

Днямі на прадпрыемстве пабываў благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васілій Белавус, які правёў малебен і блаславіў калектыў на выпуск велікоднай прадукцыі.

Набыць яе можна як у фірменных кропках — пры хлебазаводзе, па вуліцы Сацыялістычнай, 18б, на гарадскім рынку, — так і ў іншых прадуктовых магазінах раёна. Сёлета для яшчэ большай зручнасці гараджан з учарашняга дня па суботу гандаль прадукцыяй арганізаваны каля загса, на вакзале, па вуліцы Рабоча-Сялянскай. Сёння прадаюцца булкі і на рынку ў Ялізаве.

Дарэчы, асіповіцкі куліч пашырае геаграфію продажаў штогод. Да ранейшых Светлагорскага, Жлобінскага, Бабруйскага, Пухавіцкага, Чэрвенскага, Дзяржынскага, Мінскага раёнаў дабавіліся яшчэ Магілёў і Слуцк.

Паклапаціліся пекары і пра сваіх ветэранаў: кожны з былых работнікаў атрымае сімвалічны пачастунак. Не застануцца без кулічоў і цяперашнія работнікі. А таксама і нашых медыкаў вырашана не пакінуць без смачных святочных вырабаў, якія будуць перададзены ім у бліжэйшы час.

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем