Антибактериальную продукцию будут выпускать на осиповичском “Солнце”

ПКФ “Сонца” рыхтуецца да выпуску антыбактэрыяльнай прадукцыі — геля-санітайзера і ўніверсальнага дэзінфектанта. Забяспечвацца востранеабходнымі сродкамі гігіены ў першую чаргу будзе Магілёўская вобласць.
Тэрмін, калі гэтыя вырабы пачнуць сыходзіць з канвеера, і аб’ёмы іх выпуску на прадпрыемстве дакладна пакуль не называюцца.