11 апреля — Международный день освобождения нацистских заключенных из концлагерей

11 апреля — Международный день освобождения нацистских заключенных из концлагерей

У няволі

Тое, што давялося перажыць Марыі Фадзееўне Ласіцкай, цяжка нават уявіць…

Калі фашысцкая Германія вераломна напала на краіну, шаснаццацігадовая дзяўчына з бацькамі, пяццю братамі і сястрой пражывала ў Бозаку.

Дзякуючы таму, што навокал гаспадарылі партызаны, ворагі наведваліся ў вёску толькі час ад часу. Пра нечалавечыя ўчынкі акупантаў мясцовае насельніцтва чула нямала. Марыі таксама расказвалі, як у Градзянцы расстрэльвалі камуністаў, а ў Ліпені скідалі з мосту ў раку яўрэяў.

У партызанскія атрады пайшлі нават 15-16-гадовыя хлопцы. Туды ж уцякалі і іншыя, каб пазбегнуць расплаты за дзейнасць народных мсціўцаў.

Пра трагічны лёс вёскі Бозак на Асіповіччыне чуў бадай кожны. Марыя Фадзееўна ўспамінае пра тыя часы са слязьмі на вачах.

— Калі фашысты ўварваліся ў вёску, яны сагналі ўсіх нас на калгасны двор. Пачалі адбіраць тых, хто падыходзіў ім для прымусовых работ. Мы з сястрой і братам таксама трапілі ў гэту кагорту, з намі пакінулі і маму. Астатніх спалілі жывымі. Сярод іх былі бацька, дзядзька з сям’ёй і многа іншых.

А нас адправілі ў шлях. Малодшых дзяцей пасадзілі на вазы, а старэйшыя ішлі пехатою. Куды нас гоняць, чаго — ніхто не ведаў. У Лапічах пераначавалі і рушылі на Асіповічы. Думалі, там усіх паб’юць.

Аказалася, што наканаваны ім быў зусім іншы лёс. У райцэнтры ва ўсіх узялі кроў, патруцілі вошай, прапарылі адзенне, пагрузілі ў вагоны і адправілі на захад. Спачатку былі хлеб, вада і нават цукар, але хутка прыпасы скончыліся. У маленькае акенца, што месцілася пад дахам вагона, праз некалькі дзён убачылі надпісы на польскай мове. На нейкай станцыі людзей высадзілі. Зноў бралі ў іх кроў. А потым адправілі ў Германію.

Горад Любек жанчына памятае і цяпер. У лагеры жылі італьянцы, французы, палякі, людзі іншых нацыянальнасцей. Усім выдалі аўсвайсы з фотаздымкам. Моладзь крыху навучылася разумець адзін аднаго.

Раніцай зычны голас будзіў усіх, і калі якая-небудзь з работніц замаруджвалася, удар палкай у плечы падганяў яе. Грузілі ўсіх у вагон і па вузкакалейцы везлі на ваенны завод.

Марыя працавала на такарным станку. Па 12 гадзін у дзень наразала разьбу на дэталях для фашысцкай тэхнікі.

Жылі ў бараку. Суп з бульбы ды бручкі, здобраны воцатам, не ўталяў голаду, а зношанае лёгкае адзенне не ратавала ад холаду. Але людзі трымаліся. Верылі, што хутка прыйдзе канец іх пакутам.

І калі аднойчы ўранку ніхто не паклікаў палонных на работу, гэта насцярожыла. А потым з’явіліся англічане-вызваліцелі і накармілі супам з кансервамі, дазволілі ўдосталь наесціся хлеба і папіць смачнай кавы. Той абед здаўся самым смачным у свеце.

А ўвечары грала музыка. І хоць песні былі незнаёмыя, аднак людзі танцавалі ад шчасця, што яны атрымалі доўгачаканую свабоду.

Аднаму з салдат арміі саюзнікаў спадабалася дзяўчына з блакітнымі, як неба, вачамі. Ён не хацеў адпускаць яе, тлумачыў, што адвязе да сваіх бацькоў, а калі вайна скончыцца, прыедзе і павядзе ў царкву. Маці, убачыўшы кандыдата ў зяці, астудзіла пыл дачкі.

…А дома, куды прыехалі праз нейкі час цягніком, чакалі разруха, нястача і голад. Пажарышча, на якім трэба было наладжваць новае жыццё. Радавала тое, што ўсе былыя вязні вярнуліся. Не прыехала дадому толькі адна жанчына, якая была слабая духам, — ад нудоты і памерла на чужыне.

Дзе б ні жыла Марыя Фадзееўна — у Бозаку, Градзянцы, а потым райцэнтры, — усюды ад душы працавала. Церабіла галлё ў лясгасе, шчыравала на калгасных палетках, а потым з дзядзькавай дапамогай уладкавалася стрэлачніцай на чыгунку. Давялося пастаяць і за прылаўкам. Яе працай заўсёды былі задаволены. Жанчына старалася, бо цаніла магчымасць жыць у мірных умовах, працаваць на сваёй зямлі і цешыцца дзецьмі ды ўнукамі.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость