Как собирают «урожай» в осиповичском рыбхозе «Свислочь»

Как собирают «урожай» в осиповичском рыбхозе «Свислочь»

Збор «ураджаю» з сажалак ААТ “Рыбгас “Свіслач” механізаваны толькі часткова. Самы адказны этап справы — выцягваць невад з рыбай, што сабралася ў адно месца пасля спуску вады, — выконваецца ўручную.

Гэта цяжкая работа, для выканання якой трэба як мінімум пяць дужых мужыкоў. Такіх, як рыбаводы Уладзімір Юркоў, Сяргей Козін, Вадзім Муха, Аляксей Стэльмах, Яўгеній Саўцоў.

Праводзіць “прагулкі з невадам” даводзіцца досыць часта, прыблізна раз у два дні. Кожны раз выбіраецца неабходная колькасць рыбы, астатняя ж выпускаецца на волю. Каб задаволіць спажывецкі попыт, разавы ўлоў павінен мець вагу каля 2 тон.

Усяго ж за мінулы год рыбгас вырасціў 578 тон рыбы, планы на гэты — на 5 тон болей. Спрыяць іх выкананню будзе паглыбленне сажалак і ачыстка іх ад камышоў і іншай расліннасці, якая хутка расце на мелкаводдзі і паступова скарачае карысную плошчу штучных вадаёмаў.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем