Асіповіччына: паміж сенакосам і жнівом

Асобныя гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі
азімавага рапсу, які размешчаны на 2.348 гектарах. Як паведаміла намеснік
старшыні райсельгасхарчу Ганна Яцко, АСВК “Калгас імя Чарняхоўскага” і “Калгас
“Карытнае” вывелі на палі ўборачную тэхніку 6 ліпеня. Камбайнеры першага
сельгаскааператыва з 13 гектараў намалацілі 15 тон, карытнянцы на 5 гектарах
узялі каля 10 тон маслазерня. Ураджайнасць адпаведна склала 11 і 19 цэнтнераў
на круг.

Усяго на ўборцы будуць задзейнічаны 33 камбайны з
прыстаўкамі. Нагрузка на кожны — 69 гектараў. Аднак ёсць гаспадаркі, дзе адзін
камбайн павінен убраць амаль удвая больш: у “Каўгарскім” і імя Чарняхоўскага —
па 110 гектараў, у “Новым шляху” — 105.

Плануецца атрымаць не менш 4.200 тон рапсу. Усё
атрыманае маслазерне па цане 3,1 млн. рублёў за тону плануецца прадаць
дзяржаве. Частку зерня — з павышанай вільготнасцю да 15% — гатовы прыняць
камбінат хлебапрадуктаў у Бабруйску. Рапс з 7
-працэнтнай вільготнасцю паступіць на мясцовы вытворчы ўчастак
ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Заключана дамоўленасць і з заводам па
перапрацоўцы маслянічных культур, куды пойдзе 900 тон гэтай каштоўнай культуры.

— Тэхнічная магчымасць раёна — убраць рапс за 8 дзён,
— гаворыць Ганна Iосіфаўна. — Усё будзе залежаць ад надвор’я і, безумоўна, ад
спраўнасці тэхнікі. Будзем адсочваць кожнае поле. Як толькі расліны дасягнуць
патрэбнай спеласці, туды будуць накіраваны камбайны і з іншых гаспадарак, каб
своечасова і без страт убраць вырашчаны ўраджай.

Што тычыцца нарыхтоўкі травяных кармоў, то сёння яго
закладзена 15,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай
жывёлы. Цяперашняе надвор’е спрыяе таму, каб не застацца без кармоў. Прыкладна
за дзень з валкоў падымаецца каля 170 тон, а ўсяго трэба нарыхтаваць 10.300
тон. Пакуль што выйшлі на лічбу 43% ад запланаванага. З сенажом амаль
справіліся — план выкананы на 96%.

Последние новости

Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем