Коротко о разном. Осиповичи

Коротко о разном. Осиповичи

Падчас веснавых канікул у 20 лагерах, арганізаваных пры ўсіх школах раёна, адпачываюць 262 хлопчыкі і дзяўчынкі. Рабяты маюць зносіны з аднагодкамі, 3-разовае харчаванне, цікава і карысна бавяць час.

Нарыхтоўка бярозавага соку завершана, паведамлі ў ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”. Вынік — 853 тоны коштам 147 тыс. рублёў. Асноўная частка ўраджаю рэалізавана перапрацоўшчыкам: амаль па 300 тон прададзена бабруйскай кампаніі “Аазіс Груп” і смалявіцкаму прадпрыемству “Вланпак”, 8 — мясцоваму кансерваваму заводу, 124 на суму 12 360 долараў ЗША экспартавана ў Літву. Адметна, што ў сезоне-2019 насельніцтвам было набыта 17 тон бярозавіку, сёлета — толькі 7,7.

У абласным этапе рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў дыпломамі III ступені ўзнагароджаны навучэнец Лапіцкай школы Станіслаў Рудзько (кіраўнік Алёна Сцефанюк) і Аляксандра Жытнякоўская і Мікіта От (Святлана Жамкова) з СШ № 4.

Праз тэрмінал самаабслугоўвання для продажу квіткоў, усталяваны ў пачатку года ў будынку асіповіцкага чыгуначнага вакзала, прадаецца звыш 200 праязных дакументаў у суткі. Магчыма аплата карткамі, у тым ліку бескантактавымі, і наяўнымі грашыма: тэрмінал прымае купюры і манеты, выдае рэшту. Квіткі таксама можна набыць у касіраў або праз мабільны дадатак “БЧ. Мой цягнік”.

Народны хор ветэранаў працы, што працуе пры райцэнтры культуры і адпачынку, за ўдзел у рэгіянальным адборачным туры абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай самадзейнасці ХV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не стареют душой ветераны» атрымаў Дыпломы ІІ і І ступеней.

VI рэспубліканскі конкурс “Лідар энергаэфектыўнасці-2020”, які праводзіцца ў мэтах выяўлення і папулярызацыі лепшых энергаэфектыўных прадуктаў, сістэм і тэхналогій, пачаў прыём заявак да ўдзелу. Падрабязная інфармацыя — на афіцыйным сайце energokonkurs.by.

Сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду для атрымання дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з 1 красавіка фізасобы прадстаўляць не абавязаны. Указам № 492, падпісаным 30 снежня 2019 года, уве-дзены новы пералік дакументаў, неабходных для правядзення дзяржтэхагляду і адміністрацыйнай працэдуры на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху: вадзіцелю не трэба прадстаўляць работніку дыягнастычнай станцыі талон да вадзіцельскага пасведчання, медыцынскую даведку аб стане здароўя і дазвол органа сувязі на права выкарыстання радыёчастотнага спектра пры эксплуатацыі радыёэлектронных сродкаў.

Гарадская лазня па   вул. Кастрычніцкай, 61 сёння змяняе графік работы: у сувязі з рамонтам жаночага аддзялення ў суботу з 9 да 22 гадзін тут чакаюць жанчын, у нядзелю ў той жа час — мужчын. Лазню на Вакзальнай, 36 (“чыгуначную”) па-ранейшаму можна наведаць з 13.00 да 19.00 (субота — жанчыны, нядзеля — мужчыны).

Белтэлекам” нагадвае сваім кліентам пра магчымасць аддаленага абслугоўвання з выкарыстаннем  сэрвісу «Мой Белтэлекам» (my.beltelecom.by); сайтаў beltelecom.by, yasna.by, byfly.by, zala.by; па тэлефонах 123 (кругласутачна), 66-130, 29-502, 29-503, 29-504, 50-200 (аўторак-пятніца — з 9.00 да 18.00, субота — з 10.00 да 14.00); пытанне ці заяўку супрацоўнікам сэрвіснага цэнтра таксама можна накіраваць на электронную пошту ospmkt@mogilev.beltelecom.by.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем