У Асіповіцкім райвыканкаме Галоўнае — чалавек

Менавіта так можна коратка азначыць
сутнасць размовы па двух асноўных пытаннях, якія ў сераду стаялі на парадку дня
чарговага пасяджэння райвыканкама.

Па першаму з іх — «Аб ходзе
рэалізацыі ў Асіповіцкім раёне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта краіны ад 11
сака-віка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”
— прысутных праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, па
другім — «Аб стане аховы працы і вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна за
6 месяцаў 2012 года” — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне Тамара Бурак. Але кіраўнік мясцовай адмі-ністрацыі Пётр Шукаловіч
тлумачэннем толькі гэтых пасадавых асоб не абмежаваўся: тэма актуальная для
кожнага калектыву, а таму і належная работа павінна весціся паўсюдна і
пастаянна.

Канечне, у плане аховы працы і
недапушчэнні вытворчага траўматызму, напрыклад, у нас робіцца нямала: сучасныя
сістэмы кіравання аховай працы дзейнічаюць у 173 арганізацыях, 39 кіраўнікам,
спецыялістам і індывідуальным прадпрымальнікам аказана кансультатыўная
дапамога, своечасова атэстуюцца рабочыя месцы і г.д. Але, атрымліваецца,
недастаткова: за паўгоддзе на вытворчасці адбылося 6 няшчасных выпадкаў —
столькі ж, як за такі ж перыяд летась. Маюць месца парушэнні, звязаныя з
пытаннямі бяспечнай эксплуатацыі абсталявання, асабліва ў сельгаскалектывах —
калгасах «Карытнае”, «Ясень”, «Каўгарскі”, сялянскай гаспадарцы «Садовае”, ААТ
«Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Не ўсюды работнікі цалкам забяспечаны
спецвопраткай і адзеннем і іншым неабходным — ПБУП «БудВэстПлюс”, ПГУП
«Пана-трэйд”, УКДВП «Асіповічырамбуд” і іншых. У шэрагу працоўных калектываў
дапускаліся парушэнні адпаведных дакументаў наконт парадку падрыхтоўкі
(абучэння), перападрыхтоўкі, стажыроўкі і іншага, хапае хібаў у дзейнасці
будаўнікоў, стварэнні працаўнікам належных бытавых умоў і г.д.

Словам, пытанняў яшчэ хапае, і іх
трэба абавязкова вырашаць. Што і знайшло адлюстраванне ў прынятых рашэннях.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем