Без помощи не останется никто!

Без помощи не останется никто!

Сацыяльнае абслугоўванне

Асіпаўчанкі Ніна Лук’янава і Альбіна Дамброўская разам пераадольваюць жыццёвыя цяжкасці

Ужо каля пяці гадоў яны пражываюць у адной кватэры, дзелячы пароўну радасць і смутак. Такія выпадкі сустракаюцца нячаста. Толькі жыццёвы вопыт і мудрасць гэтых людзей дапамаглі ім прыстасавацца да абставін і разам крочыць па жыцці, падстаўляючы адна адной плячо ў прамым і пераносным сэнсе. Гэта можа служыць прыкладам для многіх: бязвыхадных сітуацый не бывае.

Яшчэ на старым месцы жыхарства Ніне Аўрамаўне дапамагала па гаспадарцы Вольга Карчэўская, а потым яна прыняла на абслугоўванне абедзвюх жанчын. Вымые вокны, прыбярэ ў пакоях, даставіць прадукты харчавання і гаспадарчыя тавары. Нават у бальніцы наведвала сваіх падапечных часцей, чым іншыя дзеці бацькоў. Забяспечвала кнігамі з бібліятэкі і гасцінцамі.

“Гэта незвычайны чалавек. Цудоўная жанчына і матуля, цікавы суразмоўца, добразычлівы сацыяльны работнік”, — такімі словамі характарызуе сваю надзейную памочніцу Ніна Аўрамаўна. “Яна нам як родная”, — падтрымлівае кампаньёнку Альбіна Іосіфаўна.

З цеплынёй адгукаюцца бабулі і пра ўчастковага доктара Андрэя Шалаева, які заўсёды знойдзе час, каб выслухаць і падтрымаць. А лекі, якія ён выпісвае, у тэрмін дастаўляе Вольга Андрэеўна.

Зараз ва ўмовах складанай эпідэмічнай сітуацыі нагрузка на сацыяльных работнікаў павялічылася. Яны абслугоўваюць не толькі “сваіх” пенсіянераў, але і адзінокіх людзей сталага ўзросту, якія звяртаюцца ў РЦСАН. “Без дапамогі не застанецца ніхто, — запэўнівае Вольга. — Калі трэба, прынясём прадукты і лекі, пад- трымаем словам”.

Да нас могуць звярнуцца адзінокія пенсіянеры з любой кропкі раёна, — расказвае загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання РЦСАН Вольга Фёдарава. — Дзякуючы цеснаму ўзаема-дзеянню розных арганізацый пытанне хутка вырашаецца. У сельскіх населеных пунктах медработнікі дастаўляюць пажылым людзям лекавыя сродкі, валанцёры БРСМ выконваюць заказы ў горадзе. Працуюць сацыяльныя работнікі. Да нас можна звяртацца па тэлефонах 73-465 або 8 (029) 691-60-65. У суботу, як і ў буднія дні, гарачая лінія будзе працаваць з 8 да 18 гадзін, нядзелюз 8 да 13. Так што пенсіянерам не трэба перажываць. Без самага неабходнага не застануцца.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем