Хроника происшествий. Осиповичи

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 7 ДТЗ, папярэджана 29 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 7 “бяспраўнікаў” і нецвярозы вадзіцель, 3 пешаходы.
Увага! Напярэдадні вясновых школьных канікул з 23 па 27 сакавіка праводзіцца тыдзень дзіцячай бяспекі ў мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Памятайце: жыццё дзяцей залежыць ад дарослых — выконвайце правілы дарожнага руху самі і вучыце іх выконваць вашых малых!
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзве асобы, якія здзейснілі дробныя крадзяжы і хуліганства.
Па інфармацыі РАНС, 16 чысла ў п. Ялізава падчас пажару жылога дома пацярпела 63-гадовая жанчына, якая шпіталізавана з апёкам дыхальных шляхоў.
ІАЖіРС складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.
