63 года дружит с «Асiповiцкiм краем» Клавдия Галковская

63 года дружит с «Асiповiцкiм краем» Клавдия Галковская

 

“Люблю чытаць пра сваё”

Тады, напрыканцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя, любы сродак масавай інфармацыі быў як глыток свежага паветра. Адкуль можна было даведацца пра навіны  раёна, вобласці, свету? Безумоўна, з газет і часопісаў, бо нават тэлевізары ў людзей адсутнічалі, не гаворачы ўжо пра сусветную павуціну, у якой зараз маладое пакаленне, гаворачы вобразна, ледзь не жыве. Маладая сям’я Галкоўскіх выпісвала шмат перыёдыкі: гаспадар працаваў ветэрынарам, таму яго больш цікавілі спецыялізаваныя выданні, дзе і знаёміўся з апошнімі дасягненнямі ў гэтай вобласці; гаспадыню — педагагічныя, розныя часопісы для жанчын. Плюс у прыярытэце была “Звязда”, “Сельская газета”. І абавязкова — “раёнка”, якая і  сёння застаецца носьбітам добрых навін і карыснай інфармацыі.

Часта прачытанае абмяркоўвалася за кубкам чаю або кавы, — гаворыць Клаўдзія Мікалаеўна. Гады ішлі. Мяняліся назва газеты, галоўныя рэдактары, журналісты. Няма ўжо даўно поруч мужа, у самой здароўе падводзіць, але стараюся пры любым самаадчуванні ўзяць у рукі любімую газету, без якой нават не ўяўляю жыцця. Як сельскі жыхар, у першую чаргу цікаўлюся матэрыяламі, што знаёмяць чытачоў з вынікамі працы вяскоўцаў, а таксама допісамі пра школу. Люблю жыццёвыя гісторыі пра няпростыя людскія лёсы. На апошняй старонцы можна бачыць, каго віншуюць, каму спачуваюць. Шкадую, што ўсё радзей сярод герояў газетных палос сустракаю знаёмыя твары. З нецярпеннем чакаю кожны новы выхад. Ведаю, многім не падабаецца, што ў газеце шмат рэкламы, але яна таксама патрэбна. А яшчэ з асалодай чытаю матэрыялы, якія ўтрымліваюць звесткі пра мінулыя часы нашага краю. Зараз хапае самых розных перыядычных выданняў, у тым ліку і для пенсіянераў. Ёсць і больш даступныя па цане газеты, але яны мне не падыходзяцьлюблю чытаць пра сваё. Таму развітвацца зраёнкай” не збіраюся.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем