Помощь придет своевременно

Помощь придет своевременно

У нядзелю — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

20 гадоў працуе слесарам-сантэхнікам УКП ЖКГ Валянцін Жывіцкі

Раней, шчыра кажучы, не даводзілася параўноўваць работу слесара-сантэхніка з пагранічнай службай. І толькі пасля знаёмства з Валянцінам Жывіцкім, які правёў такую паралель, заўважыла падабенствы. Насамрэч, там і там трэба хутка рэагаваць на сітуацыю, у якой апынуўся, і ўмець прыняць правільнае рашэнне. А чаму стала шукаць аналогію? Ды таму, што Валянцін Антонавіч у свой час служыў у пагранічных войсках, абараняў усходнія рубяжы СССР. І хоць не трапіў у Афганістан, але і ў Кіргізіі тады была даволі напружаная абстаноўка, таму байцы заўсёды знаходзіліся напагатове.

Адслужыўшы 2 гады, дэмабі-лізаваўся і вярнуўся дадому. А прафесію паспеў атрымаць яшчэ раней, калі скончыў Жорнаўскую школу, таму былы салдат накіраваўся на завод аўтаагрэгатаў, дзе стаў працаваць слесарам-інструментальшчыкам. А праз пэўны час перайшоў ва УКП ЖКГ, дзе і робіць ужо многа гадоў. Прычым у аварыйна-выратавальнай службе, якая прыходзіць на дапамогу грамадзянам і арганізацыям у пазаштатных сітуацыях, калі адбыўся раптоўны парыў трубы цеплазабеспячэння, прарвала каналізацыю ці выйшаў са строю кран і вада залівае памяшканне. Вось тут, як расказвае суразмоўца, і згадзіўся вопыт пагранічнай службы, калі камандзіры вучылі ў любых абставінах галаву захоўваць халоднай, а сэрца гарачым.

Часта даводзіцца дзяжурыць у начны час, калі таксама здараецца рознае. Людзі, якія вымушаны пакідаць зону камфорту, бываюць абуранымі, нервуюцца, часта неабгрунтавана крытыкуюць камунальных работнікаў. А між тым у экстранных выпадках звяртаюцца менавіта да іх. Але наш герой не крыўдуе на спажыўцоў, наадварот, ён любіць ладзіць стасункі з людзьмі, многіх запамінае і, пазней сустрэўшы на вуліцы, радасна вітае, бо ў якасці сваёй работы ўпэўнены.

Валянцін удзячны дыспетчар-скай службе прадпрыемства, з якой працуе ў цесным адзінстве, адзначае зладжанасць, з якой спрацоўваюць усе падраздзяленні УКП ЖКГ, бо нярэдка даводзіцца выклікаць на дапамогу і зваршчыка, які дапамагае прывесці ацяпляльную сістэму або сістэму водазабеспячэння ў належны стан.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем