Жыццё ў хірургіі

Народная мудрасць гаворыць: «Хірург павінен мець вока, сілу льва, а сэрца жанчыны”.

Доктар Мікалай Фядотаў, які загадвае хірургічным аддзяленнем раённай бальніцы, цалкам згодзен з
выказваннем. Яго ведаюць як высакакласнага спецыяліста не толькі пацыенты, але
і наогул многія асіпаўчане. Хірургічнай рабоце ён аддаў крыху больш за 30 гадоў
жыцця. За гэты час шмат змянілася ў галіне медыцыны, але засталася ранейшай
любоў да калісьці абранай прафесіі і тыя якасці, без якіх немагчыма стаць
сапраўдным хірургам: жалезная вытрымка, цярплівасць, гонар за спецыяльнасць,
цвёрдасць, мужнасць. Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў Мікалай Іванавіч
разважае аб спецыфіцы працы адной з самых гуманных прафесій:

— Незвычайнасць нашай спецыяльнасці, якая дае
права з нажом у руках умешвацца ў святая святых вышэйшага тварэння прыроды —
homo sapiens, ускладвае асаблівыя, завышаныя патрабаванні і адказнасць. Іншы
раз прыходзіцца прыкрывацца маскай раўнадушша, каб схаваць трывогу і
перажыванні ад хворых, якія з надзеяй чакаюць пазбаўлення ад немачы. Безумоўна,
у жыцці кожнага хірурга бываюць непрыемныя моманты, калі не ўдаецца выратаваць
чалавечае жыццё. Прычым адбываецца гэта не па віне ўрача, а ў выніку
выпадковага збегу абставін. У такія перыяды ад хірурга патрабуецца максімум
напружання ўсіх душэўных сіл, каб працягваць паўся-дзённую працу. Дапамагае ў
такія хвіліны, хоць і банальна гучыць, любоў да прафесіі, бязмежная вера ў
гуманнасць і карысць, якую мы прыносім нашаму грамадству.

На жаль, маладыя хірургі, якія прыходзяць у
медыцынскія ўстановы зараз, не заўсёды здольныя ўскласці на сябе такі груз. Як
правіла, адбыўшы патрэбны тэрмін «адпрацоўкі», з’язджаюць у іншыя
месцы, дзе працаваць камфортней, ёсць больш дасканалае дыягнастычнае
абсталяванне, вузкая спецыялізацыя і шмат таго, чаго пакуль у раёне няма…

Дарэчы, за гады працы ў Асіповічах таксама многа
змянілася ў лепшы бок. І, параўноўваючы мінулае з сённяшнім, скажу, што ў плане
дыягнастычнага аснашчэння працаваць стала зручней. Раней можна было разлічваць
толькі на рэнтген і асабістыя рукі як асноўны інструмент хірургіі, а цяпер у
многім дапамагаюць шматлікія тэхнічныя сродкі. Маладым заўсёды кажу, што
добрымі хірургамі становяцца не адразу. Для гэтага патрэбна назапашванне
клінічнага вопыту, назіранняў, спецыяльных ведаў. Фактычна большую частку сутак
ён павінен жыць у хірургіі — у палатах, перавязачных, аперацыйнай. І дома… за
чытаннем медыцынскай літаратуры, якая дазваляе яму ўдасканальвацца. Доктар, які
не вучыцца чаму-небудзь новаму, губляе сваю кваліфікацыю. Нават калі ён,
напрыклад, многа разоў выдаляў апендыкс, то ўсё роўна павінен яшчэ і яшчэ раз
праштудзіраваць падручнік, а тым больш, калі некаторыя аперацыі праводзяцца
рэдка. I яшчэ. Праца хірурга адносіцца да найбольш складаных і цяжкіх галін
чалавечай дзейнасці, марудна, але дакладна, забірае яго псіхічныя і фізічныя
рэсурсы. I таму надзвычай важна ўмець пераключацца на іншую дзейнасць, што
дазволіць паўнацэнна адпачыць. Прыйсці ў належны стан дапамагае і сям’я, якая
атуляе клопатам і пяшчотай…

Хачу пажадаць усім чытачам «раёнкі»
быць заўсёды здаровымі. А каб дасягнуць канкрэтнага рэзультату ў любой
прафесіі, неабходна пастаянна працаваць над сабой і рухацца наперад. I тады ў
вас усё атрымаецца!

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем