В Осиповичах прошло торжественное заседание клуба педвстреч

В Осиповичах прошло торжественное заседание клуба педвстреч

Няма на свеце лепей прыгажосцi, чым вабная, як цуд, краса жанчын…

Як заўсёды, лепшым педагогам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама атрымалі настаўнікі Дараганаўскага ВПК Алена Бізунок, СШ № 1 Алена Багдановіч, выхавальнік ясляў-сада № 6 Сняжана Гасан, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Міхаіл Грыгорчык, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 4 Тамара Карцава і настаўнік Алена Ізох, намеснік загадчыка па гаспадарчай рабоце ясляў-сада № 8 Ванда Дзівак, педагогі Таццяна Кошур з СШ № 1, Наталля Строк са Свіслацкай СШ і Ларыса Чысцякова з гімназіі. Шэрагу прадстаўнікоў галіны былі ўручаны Ганаровыя граматы райвыканкама і аддзела па адукацыі, Падзячныя лісты старшыні.

Словы асаблівага прызнання прагучалі ў адрас работнікаў устаноў адукацыі, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Падарункі ад райарганізацыі РГА “Белая Русь” і РГА “Беларускі фонд міру” атрымалі Аксана Бязмен, Марына Дзмітрова, Вольга Клепча, Наталля Кузьмінчук, Кацярына Малах, Наталля Пахомава, Ганна Патапейка, Наталля Рыцікава, Вольга Свінцова, Ірына Стэльмах.

Павіншавала жанчын і старшыня райкама прафсаюза Алена Кулакоўская. Найбольш актыўным членам пярвічак яна ўручыла Ганаровыя граматы абласнога і раённага камітэтаў галіновага прафсаюза.

На мерапрыемстве былі агучаны дасягненні ўстаноў адукацыі і асобных педагогаў. Так, пераможцай абласнога конкурсу “Інавацыйны менеджмент: ад кваліфікацыі настаўніка — да лідарства адукацыйнай сістэмы” стала СШ № 2. Дыплом на абласным конкурсе “Педагог дадатковай адукацыі” атрымала Ганна Бабчанок (ЦТДіМ). Пераможцамі раённага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” сталі настаўнікі СШ № 3 Галіна Косава і Людміла Мікуліч, а таксама Алеся Тамашук i Марына Юркавец з гімназіі і выхавальнік ясляў-сада № 10 Вольга Пятроўская. А на конкурсе маладых спецыялістаў “Прызванне — педагог” лепшыя вынікі паказалі настаўнікі гімназіі і СШ № 3 Вераніка Піліева і Юліяна Вараўко, а таксама выхавальнік ДЦРД Алена Архіпенка.

Кветкі і словы прызнанняў, шчырыя ўсмешкі і музычныя нумары — усё гэта адрасавалася прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва, якія не толькі ствараюць хатнюю ўтульнасць, але і выхоўваюць падрастаючае пакаленне, наталяюць яго ведамі і дапамагаюць знайсці шлях у самастойнае жыццё.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем