Интервью с начальником Осиповичского РОВД

Напярэдадні Дня міліцыі начальнік РАУС Віктар Архіпенка аналізуе праведзеную работу, распавядае пра дасягненні ў аператыўна-службовай дзейнасці, дзеліцца планамі

2020 год для асіповіцкіх праваахоўнікаў адзначыўся чарговай перамогай: наш райаддзел унутраных спраў чацвёрты раз запар прызнаны лепшым у вобласці. Такая высокая ацэнка — выдатны падарунак да прафесійнага свята, упэўнены Віктар Леанідавіч, які пачаў гутарку з карэспандэнтам “АК” з агульнай ацэнкі крымінагеннай абстаноўкі, якая склалася ў раёне ў мінулым годзе:

— Прасочваецца пазітыўная дынаміка: у параўнанні з 2018 годам злачыннасць па лініі ўсіх службаў знізілася больш чым на 3% пры абласным паказчыку ў 0,7%, у сельскай мясцовасці — на 7,3%. У прыватнасці, у напрамку дзейнасці крымінальнага вышуку зарэгістравана 370 злачынстваў — мінус 46 да паказчыка папярэдняга перыяду. Меней стала наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў (3/4), рабаванняў  (10/12), крадзяжоў (227/274), у тым ліку з жылля (101/140). У цэлым пра паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі сведчыць і тое, што з 421 да 302 зменшылася колькасць паступіўшых у АУС зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Пры гэтым электронных зарэгістравана амаль на 41% больш: прыемна адзначыць, што землякі ўсё больш актыўна карыстаюцца магчымасцямі інтэрнэту.

— На жаль, камп’ютарныя тэхналогіі даступны не толькі прыстойным грамадзянам, і гэта непазбежна вядзе да паўсюднага росту колькасці злачынстваў у IT-сферы. Як ідуць справы ў нас?

— Нягледзячы на сістэмную прафілактычную работу, узровень інфармаванасці насельніцтва аб спосабах здзяйснення падобных злачынстваў застаецца нізкім, і падстаў для аптымізму пакуль няма. Зарэгістравана на 35 злачынстваў больш: 46 крадзяжоў шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, 25 выпадкаў несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі і факт яе мадыфікацыі. Ды і ў агульным выпадкаў махлярства — не толькі ў інтэрнэце — стала больш: 12 супраць 9; з 12 да 24 вырасла і колькасць хуліганства, якое крымінальна караецца.

— Згадзіцеся, цяжка ўявіць, што хуліганства або сямейны дэбош здзяйсняе чалавек у цвярозым розуме…

— Сапраўды, больш за палову злачынстваў па лініі КВ учынена грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення. П’янства непазбежна прыводзіць і да трагедый: так, у выніку атручвання сурагатамі алкаголю наступіла смерць жыхара раёна; падазроны ў адным з трох забойстваў, якія адбыліся ў мінулым годзе, — усе яны, дарэчы, здарыліся на бытавой глебе — таксама знаходзіўся ў нецвярозым стане, стаяў на ўліку ў ААПП як сямейны скандаліст…

За год з 9 асобамі праведзена работа па накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый, у суд накіравана 25 матэрыялаў для вырашэння пытання аб прымусовай ізаляцыі ва ўмовах ЛПП. Праведзена 48 адпрацовак і 117 санкцыянаваных аглядаў жылля, канфіскавана больш за 1 453 літры самагонкі і брагі, 757 — фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі, 143 — спіртаўтрымліваючай вадкасці. Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны выраб і захоўванне алкагольнай прадукцыі прыцягнута 93 чалавекі, за з’яўленне ў грамадскім месцы нецвярозымі — 1 409, выдадзена 201 ахоўнае прадпісанне ў дачыненні да сямейных дэбашыраў. Пакарана і 33 дарослыя, што спойвалі непаўналетніх.

— На жаль, дзеці нярэдка становяцца як аб’ектам, так і суб’ектам супрацьпраўных дзеянняў. Як склалася “ювенальная” карціна мінулага года?

— Гэтае пытанне днямі падрабязна абмяркоўвался на пасяджэнні райвыканкама (гл. стар. 2 — рэд.). Дадам толькі, што ў любым “дзіцячым” правапарушэнні або злачынстве ёсць віна дарослых, і тут асабліва важная прафілактычная работа.

— Як ідзе барацьба з іншым небяспечным дурманам — наркотыкамі? І што адбываецца ў сферы нораваў?

— Значны вынік года — не фіксавалася перадазіровак, якія прывялі да смяротнага зыходу, у тым ліку непаўналетніх. Задакументавана 42 злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, з іх 4 факты збыту, 1 — прадастаўлення памяшкання для ўжывання наркасродкаў. За незаконныя дзеянні ў дачыненні да некурыльных тытунёвых вырабаў адміністрацыйна пакараны 1 чалавек, за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выклiканым ужываннем наркасродкаў, — 3. У выніку маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў і прафілактычных адпрацовак выяўлена і прыцягнута да адказнасці 3 асобы, якія займаліся прастытуцыяй.

— З пачатку 2020-га на дарогах раёна ўжо пацярпела двое дзяцей і столькі ж дарослых. Як ацэньваеце стан дарожнай бяспекі?

— Становішча застаецца складаным: і ў мінулым годзе было зарэгістравана 4 аварыі з удзелам непаўналетніх. Усяго адбылося 27 (16) уліковых ДТЗ, 4 з якіх — па віне нецвярозых вадзіцеляў; загінула 5 (5) і траўміравана 24 (25) чалавекі. Адзначу, што 8 ДТЗ, спалучаных з наездам на вела-сіпедыста або пешахода, адбыліся ўвечары, іх следствам сталі 5 выпадкаў атрымання цялесных пашкоджанняў і 3 гібелі людзей — трагедыі адбыліся на аўтадарозе Мінск-Гомель.

— Адно з асноўных патрабаванняў, што прад’яўляюцца да органаў унутраных спраў, — выяўленне правапарушэнняў і злачынстваў у галінах эканомікі, у тым ліку фактаў карупцыі. Якія вынікі дасягнуты ў гэтым кірунку?

— Выяўлена 41 злачынства, 18 — карупцыйнай накіраванасці, з іх 17 катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Калі казаць пра структуру, то большая частка — гэта крадзяжы шляхам выкарыстання службовага становішча (14/7) і прысваенне або растрата (5/8). Значна знізілася колькасць фактаў хабарніцтва (30/1) і злачынстваў супраць інтарэсаў службы (48/13). Незаконнага абароту валюты не выяўлена, хоць у 2018 годзе фіксавалася 3 падобныя выпадкі.

— Якія напрамкі работы прыярытэтныя цяпер?

— Зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, асноўныя намаганні супрацоўнікаў райаддзела накіраваны ў першую чаргу на захаванне наяўных станоўчых тэндэнцый у стане крымінагеннага становішча, забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, выяўленне і ліквідацыю прычын і ўмоў, што садзейнічаюць учыненню злачынстваў, у тым ліку непаўналетнімі. Актывізавана агітацыйна-прапагандысцкая работа па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму, недапушчэнні п’янства і наркаманіі сярод насельніцтва. З надыходам летняга сезона асаблівую ўвагу нададзім забеспячэнню грамадскага спакою ў месцах масавага адпачынку. Пагадзіцеся: падтрыманне правапарадку — справа сумесная, так што спадзяюся, што ўсялякае садзейнічанне міліцыі па-ранейшаму будуць аказваць не толькі суб’екты прафілактыкі, але і нашы землякі, неабыякавыя да таго, што адбываецца побач.

Алена ЛЕПЛЯНІНА-КУБАР

e.leplyanina.kubar@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем