У асіповіцкім музеі — ручнікі

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі (вул.
Рабоча-Сялянская) днямі адкрылася выстаўка работ дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва педагога дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Надзеі
Прышчэпавай. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены вышытыя ручнікі, сурвэткі, іншыя
прадметы, выкананыя пры дапамозе іголкі і нітак у розных тэхніках — вышыўка
«крыжыкам”, «гладдзю” і ў «набор”.

Па словах Надзеі Аляксандраўны, падобнае
мерапрыемства — хоць і не першая спроба пазнаёміць асіпаўчан са сваёй творчасцю
(іх можна было ўбачыць у «Горадзе майстроў” падчас правядзення гарадскіх свят),
але надта адказнае і хвалюючае для яе. У кожны выраб укладзена часцінка яе
душы. І ніводзін з іх не падобны адзін на аднаго. Каб атрымалася такая
незвычайная выстаўка, спа-трэбілася 7 гадоў напружанай, цікавай працы, якая і
прынесла цудоўныя вынікі. Дарэчы, многія з экспанатаў прымалі ўдзел у раённых,
абласных і рэспубліканскіх выставах і займалі прызавыя месцы. У экспазіцыі
знаходзяцца работы і яе выхаванцаў, якія дасягнулі пэўных поспехаў, займаючыся
ў гуртку, у тым ліку — і работы з бісера Таццяны Гізбрэхт з Лапіч.

Уважлівыя гледачы звернуць увагу і на той факт,
што ў работах прысутнічаюць не толькі беларускія матывы, але і ўкраін-скія,
таму што рукадзельніца менавіта родам з Украіны. Гэтая дэталь надае вырабам
яшчэ большы каларыт і разнастайнасць. Наогул ад эксклюзіўных, зробленых уручную
рэчаў атрымліваеш масу станоўчых эмоцый. Узнікае жаданне паспрабаваць зрабіць
нешта падобнае. Значыць, мэта выстаўкі дасягнута!

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем