В Осиповичах прошла отраслевая районная спартакиада среди работников организаций системы образования

В Осиповичах прошла отраслевая районная спартакиада среди работников организаций системы образования

На мінулым тыдні прайшла раённая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый сістэмы адукацыі, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Яе ўдзельнікі спаборнічалі па чатырох дысцыплінах. Самымі хуткімі плаўчыхамі ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў сталі Юлія Церахава з СШ №1, работніца РДЮСШ Таццяна Дубіна і Кацярына Трыбушэўская з яслей-сада №10. Сярод жанчын 35+ месцы размеркаваліся наступным чынам: Ірына Дзядкова (РЦФП), настаўніца гімназіі Анжэла Бруёк і педагог яслей-сада №8 Наталля Прановіч. Сярод мужчын да 35 гадоў першае месца заняў работнік каледжа Багдан Васянкін, другое Віктар Шымусік з РДЮСШ, трэцяе — Павел Варабей з СШ №4. У старэйшай узроставай катэгорыі абсалютную перамогу атрымаў педагог Ялізаўскай школы Аляксандр Стальмакоў, на другой прыступцы п’едэстала гонару Андрэй Мысюцін з каледжа, крыху саступіў яму Васіль Цынкевіч з РЦФП.

У дартсе не было роўных Вікторыі Карпушонак з Дараганаўскага ВПК, за ёй ішла выхавальнік дашкольнай установы №8 Алена Балвановіч, трэцяе месца ў Кацярыны Смірагінай з РДЮСШ. Сярод прадстаўнікоў моцнага полу самымі трапнымі аказаліся Яўгеній Курляндчык з Ясенскага ВПК, Уладзімір Ерко з Дараганаўскага комплекса і педагог гімназіі Аляксандр Шылец.

У ціры СШ №1 таксама было горача. Удзельнікі рыхтавалі зброю, а  групы падтрымкі давалі ім парады і супакойвалі. Найбольш удала ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі выступілі работніца Дараганаўскага ВПК Наталля Ерко, Інга Гурская з Вязаўніцы стала сарэбраным прызёрам, а бронза — у Алы Усавай з РЦФП. Каманду пераможцаў папоўнілі мужчыны. Лідыраваў Васілій Андрыевіч з гімназіі, за ім — Сяргей Андрушкевіч з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і Ігар Фіцаў з РЦФП.

У чацвёртым відзе спорту змагаліся толькі мужчыны, што і зразумела: гіры падымаць — не жаночая справа. Галоўным асілкам спартакіяды стаў Уладзімір Емельяненка з СШ №3, на другім месцы прадстаўнік каманды СШ №2 Раман Клонін, замыкае тройку Дзмітрый Барысенка са Свіслацкай СШ.

Усе пераможцы атрымалі ўзнагароды, а гледачы — прыемныя эмоцыі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем