Невялікі ўзрост — вялікая пасада

Са стэрэатыпамі грамадства, якія датычацца самых
розных бакоў нашага жыцця, мы сутыкаемся на кожным кроку. Напрыклад, адзін з
іх: працуюць на кіруючых пасадах толькі людзі сталыя, вопытныя, з вялікім
стажам… Але ёсць чалавек, які гэты стэрэатып парушае. Маладая дзяўчына Вольга
Іўчык у свае 23 гады стала ў канцы красавіка намеснікам дырэктара па
ідэалагічнай рабоце, кіраванні персаналам і сацыяльных пытаннях філіяла
«Белшына-агра” ААТ «Белшына” — з’яўляецца зараз своеасаблівым злучальным звяном
паміж дырэктарам прадпрыемства і калектывам.

Давайце ж прасочым даволі хуткі шлях Вольгі да
такой адказнай пасады і адзначым для сябе сакрэты кар’ернага руху ўверх.

З сельскай гаспадаркай яна знаёма добра:
нарадзілася і вырасла ў гэтых мясцінах — у вёсцы Свіслач, тут жа вучылася ў
школе, а пасля дзевяці класаў паступіла ў Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы
каледж на спецыяльнасць «Тэхнік-тэхнолаг па перапрацоўцы прадукцыі
раслінаводства”, які скончыла з чырвоным дыпломам.

Прыйшло размеркаванне. Аднагрупнікі Вольгі раз’ехаліся
хто куды, а дзяўчына вярнулася дадому ў калгас «Усход”. «Лічу выдатным, што
размеркавалася менавіта дадому, — кажа яна. — Тут мне заўсёды гатовы дапамагчы,
таму і рабіць першыя працоўныя крокі было значна лягчэй”.

Два месяцы працавала ва «Усходзе” дыспетчарам,
пасля яе перавялі ў бухгалтэрыю, дзе начальніцай стала родная маці: «Многія
думалі, што з ёй мне будзе працаваць лягчэй, але гэта было не так. Без справы
не сядзела ніколі, нават калі перараблю ўсю сваю работу, маці гаварыла, каб
дапамагала іншым. Ды і дома давала мне шмат кніг і артыкулаў па бухгалтэрыі,
так што за чатыры месяцы, што там працавала, вопыт набыла значны”, — расказвае
дзяўчына.

У 2008-м некалькі гаспадарак, у ліку якіх
«Усход”, аб’ядналі ў філіял «Белшына-агра”. На новым прадпрыемстве Вольга стала
сакратаром дырэктара. Дарэчы, толькі на дыпломе каледжу яна не спынілася,
паступіла на завочнае аддзяленне Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова і ў
хуткім часе стане дыпламаваным псіхолагам. «Псіхалогія падабаецца даўно, і веды
ў гэтай вобласці дапамагаюць у працы, бо кантактаваць з людзьмі прыходзіцца
вельмі часта. Ва ўсіх іх розны характар і тэмперамент, і трэба да кожнага
знайсці свой падыход”, — гаворыць Вольга. Вось і плённая праца сакратаром не
прайшла дарэмна: маладая работніца зарэкамендавала сябе выдатна, таму нядзіўна,
што ёй прапанавалі працу таксама на «Белшыне”, але ўжо ў Бабруйску. Яна ўжо
пакавала чамаданы, каб перабрацца ў суседні горад, але ў канцы красавіка
паступіла новая прапанова — заняць пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай
рабоце. Агні Бабруйска сталі для яе ўжо не такімі прывабнымі, затое кола
абавязкаў значна пашырылася. Але, як і раней, малады намеснік не падводзіць: «Часам,
каб паспець усё зрабіць, прыходзіцца затрымлівацца на рабоце дапазна. Але ўжо
прывыкла да такого ненармаванага графіка. Працаваць было б значна цяжэй, калі б
не людзі, а дакладней — іх стаўленне да мяне, — сведчыць яна, — заўсёды гатовы
дапамагчы, расказаць, падтрымаць… І я вельмі цаню гэта”.

Вясковае жыццё Вольгу не бянтэжыць, яна
задаволена, што працуе менавіта тут: «Мара — адкрыць уласны цэнтр псіхалагічнай
дапамогі. Спадзяюся, з часам змагу гэта здзейсніць. А на дадзены момант люблю
свою работу і збіраюся працаваць тут як мінімум яшчэ некалькі гадоў — лепшае
месца для назапашвання вопыту, лічу, цяжка прыдумаць”.

У чым жа сакрэт прафесіянальнага росту? «Пастаянная
плённая праца, вучоба, самаразвіццё і пастаянныя зносіны з людзьмі”, — лічыць
Вольга. І з ёю цяжка не пагадзіцца.

Таццяна Ганчаронак.

 

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем