Саветы за работай Iмкненні, намаганні і мары дэпутата Хісаевай 12.01.10, № 2

Саветы за работай
Iмкненні, намаганні і мары дэпутата Хісаевай
Сустрэча са старшынёй Градзянскага сельскага Савета дэпутатаў адбылася ў яе працоўным кабінеце: Валянціна Хісаева цікавілася свежым нумарам раённай газеты, у якой якраз было змешчана інтэрв’ю з дэпутатам райсавета Мікалаем Краўчанкам. Валянціна Пятроўна ўжо прачытала яго і адрэагавала так:
— Усё правільна напісана: дэпутат павінен мець добрыя арганізацыйныя здольнасці і дзелавую хватку. Але аднаго гэтага недастаткова, каб адстойваць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці ў мясцовым кіраванні, — па-трэбна яшчэ і фінансавая “падтрымка”.
Перавяла гаворку на тыя праблемы, што, звычайна, не даюць рытмічна працаваць дэпутату.
Сённяшні час патрабуе ад улады актыўнай работы па ўсіх кірунках. У першую чаргу — рэалізацыі сацыяльных стандартаў. З-за цяжкага фінансавага становішча не выконваюцца некаторыя тэрміновыя работы. У сваім сельсавеце неадкладнымі старшыня лічыць рамонт дарожнага пакрыцця па вуліцах у вёсцы Пагарэлае. Мусіць, так і застанецца марай імкненне дэпутата Хісаевай стварыць штучнае возера ў Градзянцы. Ажыццявіць гэта пры ўсім жаданні немагчыма: дэфіцыт бюджэту.
Спынілася Валянціна Пятроўна і яшчэ на адной праблеме, якая па маштабах, напэўна, выходзіць на першае месца — будаўніцтве новага адміністрацыйнага будынка сельвыканкама…
I ўсё ж, нягледзячы на пэўныя цяжкасці з грашыма, улада на вёсцы імкнецца ўсяляк дапамагаць лю-дзям.
— Канечне, немагчыма было б аказаць любую дапамогу нашым вяскоўцам без цеснага супрацоўніцтва з праўленнем мясцовага СВК “Калгас “Новы шлях”, — падкрэслівае старшыня сельсавета. — Вялікая падтрымка — у асноўным тэхнікай — ідзе менавіта адтуль. З нашага боку — фізічныя намаганні, ініцыятыва. На тэрыторыі сельсавета пражывае 75 чалавек, якія карыс-таюцца льготамі. Гэта — удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, сем’і загінуўшых, адзінокія і састарэлыя людзі. Каму ж, як не ім, патрэбна ў першую чаргу ўвага? Вось і імкнемся не пакрыўдзіць людзей. Распрацавалі графікі прыезду ў маланаселеныя вёскі гандлёвых аўталавак, з забеспячэннем палівам таксама ніякіх праблем не існуе. Па-ступіць які сігнал-зварот — тэрмінова яго вырашаем. Нямала давялося пры-класці сіл і намаганняў для таго, каб пачысціць возера ў вёсцы Пагарэлае, навесці парадак на могілках у Прыцерпе, Асаўку, Каменічах, Градзянцы, Пагарэлым…
Сумеснымі намаганнямі ўсіх органаў мясцовага самакіравання ў Градзянскім сельсавеце робіцца многае, каб у нейкай меры аблегчыць жыццё людзей ва ўзросце. I каб не часовыя фінансавыя цяжкасці, можна было б зрабіць яшчэ больш, пераканана дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Градзянскай выбарчай акрузе № 28 Валянціна Хісаева.
Тамара ВАЛАДЗЬКО.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем