Асіповіцкая ПМК-95: 3 чэрвеня — Дзень меліяратара

“Пакрыху рухаемся наперад”

Дзейнасць перасовачнай механізаванай калоны № 95 “Водбуд”
адлюстравана ў яе назве: мабільная, добра аснашчана тэхнікай, ажыццяўляе
транспартныя і іншыя паслугі, займаецца водаадводам, будаўнічымі работамі…

Рабочыя працуюць не толькі на тэрыторыі раёна,
але і па ўсёй краіне. Напрыклад, будуюць новы меліярацыйны аб’ект у Горацкім
раёне. Тут умеюць знаходзіць заказчыкаў, многія работы выконваюцца на ўмовах
падраду. Даўняе супрацоўніцтва склалася з вайсковай часцю Вялікай Гарожы, дзе
зараз будуецца сховішча для боепрыпасаў, а таксама пляцоўкі для іх адкрытага
захоўвання, ажыццяўляецца капітальны рамонт гаражоў.

Прывялі ў належны стан дарогу на вуліцы
Шамякіна, зрабілі рамонт мемарыяльнага комплексу ў Расосе. Вядзецца пазбаўленне
ад драўнінна-хмызняковай расліннасці, абкошванне травы вакол дарог і пабудоў.

ПМК № 95 “Водбуд” удзельнічае ў
добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў. Зараз працуюць у Градзянцы —
займаюцца пахаваннем старых, непрыгодных для пражывання дамоў, былога будынка
фермы. Запланаваны аграмеліярацыйныя работы ў калгасе імя Чарняхоўскага.

— Па аб’ёму выкананых са студзеня па май работ
паказчык склаў 101% у суадносінах да аналагічнага перыяду мінулага года, —
аналізуе намеснік дырэктара па будаўніцтве Людміла Долгая. — Так што пакрышачку
рухаемся наперад. За 4 месяцы зарабілі 70 мільёнаў рублёў на грузаперавозках,
карыстаюцца попытам аўтапагрузчык “Амкадор”, 20-тонны МАЗ, дальнамер,
экскаватар. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемстве складае 105%. За кошт яе
плануецца і павышэнне зарплаты.

Вельмі ўдзячныя мы сваім работнікам, якія даўно
і плённа працуюць. Гэта намеснік дырэктара па механізацыі Аляксандр Дрозд,
галоўны інжынер Сяргей Зур, начальнікі будаўнічага ўчастка, падсобнай
вытворчасці і майстэрняў Уладзімір Кур’яновіч, Алег Папоў і Мікалай Чарэсьеў,
вядучы інжынер Мікалай Васько, машыніст-бульдазерыст Сяргей Русачкоў, машыністы
экскаватара Пётр Васько і Леанід Гаўрыкаў, рабочы Канстанцін Федарэнчык,
машыніст аўтакрана Анатолій Долгі і многія другія.

Клапоцяцца на прадпрыемстве аб сваіх работніках,
арганізоўваюць пазнавальныя падарожжы, 
экскурсіі ў Мірскі замак, на Украіну, іншыя цікавыя мясціны. Ветэранаў
працы таксама не забываюць. Наведваюць, віншуюць са святамі, аказваюць дапамогу
тэхнікай. А яшчэ “водбудаўцы” сябруюць са спортам, што, безумоўна,
дапамагае ў працы. Нават прафесійнае свята — Дзень меліяратара — сустрэнуць не
за святочным сталом, а на стадыёне: менавіта ў гэты дзень назначаны раённыя
спаборніцтвы па розных відах спорту, а ПМК № 95 “Водбуд” паказвала
нядрэнныя вынікі. Так, сярод работнікаў прадпрыемстваў свайго холдынга Марыя
Дзятлава заняла 1 месца па шашках, а Людміла Долгая стала лепшай тэнісісткай.
Паважаюць працаўнікі гіравы спорт, лёгкую атлетыку. Будзем спадзявацца, што
найлепшыя вынікі ў рабоце і самыя высокія спартыўныя дасягненні яшчэ наперадзе!

Іна Заскевіч.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем