Бізун ці пернік? Кожнаму — сваё…

На парадак дня чарговага пасяджэння
райвыканкама, якое прайшло 28 мая пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, было
вынесена тры пытанні:”Аб прычынах гібелі дзяцей на пажары 21 мая 2012
года”, “Аб падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы
перыяд 2012-2013 гадоў” і
“Аб рабоце спецыялізаваных арганізацый па эксплуатацыі і ўтрыманні
дарожна-вулічнай сеткі”.

I ўсе — з удзелам кіраўнікоў-спецыялістаў, якіх
вызначанае для разгляду тычылася непасрэдна. Не адзін з якіх не проста
запрашаўся Пятром Яфімавічам за трыбуну з тлумачэннямі, а і пакінуў залу пасля
размовы “па душах” з пакараннем.

Падрабязную інфармацыю аб нядаўняй трагічнай
смерці на пажары ў адным з гарадскіх дамоў гаспадыні і трох яе непаўналетніх
дзяцей зрабіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Разгледзеўшы
адпаведнае прадстаўленне пракуратуры раёна і заслухаўшы шэраг пасадавых асоб,
члены райвыканкама пастараліся дасканала высветліць усё звязанае з няшчасцем і
сышліся на тым, што работа суб’ектаў прафілактыкі раёна па выкананні ўзгаданага
заканадаўства, накіраванага на абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія
жывуць у няўдалых сем’ях, недастатковая. Як вынік — шэраг вымоў тым, хто за яе
адказвае, і прыняцце канкрэтных мерапрыемстваў па выпраўленні недахопаў і
недапушчэнні падобнага ў далейшым.

Дбайны гаспадар, як вядома, сані заўсёды рыхтуе
летам, таму і разгляд вынікаў работы народнай гаспадаркі раёна мінулай зімой з
зацвярджэннем да-кладнага плана падрыхтоўкі да будучых халадоў якраз да часу.
Праблемных момантаў у камунальнікаў заўсёды хапае, таму і трэба менавіта цяпер
мэтанакіравана заняцца “вузкімі месцамі”, каб не прыйшлося потым у неспрыяльных
умовах кусаць сябе за локаць.

Зацверджаныя мерапрыемствы паступовага
выпраўлення недахопаў на нашых вуліцах-дарогах будуць трымацца пад асаблівым
кантролем — не паспееш азірнуцца, як прыйдзе час сустракаць 140-годдзе горада.
У гэтым члены райвыканкама пры разглядзе апошняга пытання былі аднадушнымі, і
крытыкі Сяргею Семянцову, галоўнаму па яму дакладчыку, прыйшлося выслухаць
шмат. Выніковая “ўзнагарода” за работу — вымова, і такая ацэнка дзейнасці
арганізацый і службаў, за якія намеснік старшыні райвыканкама адказвае
персанальна, зразумелая: “прыязных” месцаў у горадзе і сельскай мясцовасці
нават залішне. Прычым, навядзенню парадку там, як і наогул вырашэнню многага па
добраўпарадкаванні Асіповіччыны, перашкаджае якраз не грашовае пытанне, а
адносіны да справы тых, хто навядзеннем парадку і павінен займацца па сваіх
службовых абавязках. Кіраўнік раёна ўжо проста стаміўся “тыкаць пальцам” у
шматлікія хібы, падобным справяд-ліва абураюцца людзі, а асобным начальнікам,
выходзіць, усё як з гусі вада. Цяжка, няма з кім працаваць? Але калі чалавеку
паступае прапанова ўзначаліць пэўны ўчастак работы і ён дае згоду на кіруючую
пасаду, то тым самым бярэ на сябе і вялікую адказнасць. I запэўнівае, што
справы не “заваліць”, праблемныя моманты абавязкова будуць здымацца. Не
“цягнеш” і сам не маеш смеласці ў гэтым прызнацца? Што ж, тады з
высокай пасадай прыйдзецца развітвацца ўжо не па ўласнай ініцыятыве…

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем