Нарадзіўся 3.05.1927 года ў вёсцы Баянава Глускага раёна. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1961 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951-1952 гг. працаваў загадчыкам Глускага раённага дзяржархіва. З 1952 г. на партыйнай рабоце: загадчык сектара, аддзела, 2-гі сакратар Глускага, Магі-лёўскага, у 1965-1966 гг. — Асіповіцкага райкамаў КПБ. У 1966-1970 гг. — старшыня Асіповіцкага райвыканкама. У 1970-1977 гг. — 1-ы сакратар Чавускага райкама КПБ. З 1978 г. па 1988 г. — дырэктар вылічальнага цэнтра Магілёўскага абласнога статыстычнага ўпраўлення, намеснік старшыні абласнога камітэта народнага кантролю, дырэктар выдавецтва Магілёўскага абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Жыве ў Глуску.
НалIвайка Васіль Фёдаравіч
Нарадзіўся 8.05.1947 года ў вёсцы Смык Асіповіцкага раёна. Скончыў у 1992 годзе Мінскі інстытут культуры. З 1967 па 1970 гг. вучыўся ў Магілёўскім полі-тэхнічным тэхнікуме на спецыяльнасці “Абсталяванне кінатэатра”. Потым працаваў у Клічаве на пасадзе тэхнічнага кіраўніка раённага галоўнага кінатэатра. У 1971 годзе быў пераведзены ў Асіповічы, дзе ў хуткім часе ўзначаліў раённую сетку. У 1972 г. — тэхнічны кіраўнік Асіповіцкага кінатэатра. З 1972 па 1974 гг. служыў у Савецкай Арміі. 1980-1982 гг. — электраслесар Асіповіцкай кінасеткі раёна. 1982-1988 гг. — дырэктар Асіповіцкай раённай кінасеткі. 1988-2002 гг. — загадчык аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама. У 2002-2007гг. — начальнік аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама. Памёр у чэрвені 2007 года.
Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў культуры РБ, Ганаровым знакам Міністэрства культуры РБ “За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры”, Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РБ.
УшакевIч Аляксандр Ануфрыевіч
Нарадзіўся 15.05.1902 года. У 1921 г. скончыў Мінскую фельчарскую школу, у 1930 г. — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941-1943 гг. ваяваў на Заходнім фронце, у студзені-маі 1944 г. на 3-м Беларускім фронце. Працаваў галоўным урачом Асіповіцкай райбальніцы з 1946 па 1966 гг.
За баявыя заслугі ўзнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, за шматгадовую працу і высокі прафесіяналізм — ордэнам “Знак Пашаны”. Прысвоена званне “Заслужаны ўрач БССР”. Памёр 24 кастрычніка 1970 года.
Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”
5 июля 2025
Общество
Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.
5 июля 2025
Общество
“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна
4 июля 2025
Общество
Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах
4 июля 2025
Год благоустройства
У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца
4 июля 2025
Общество
Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома