В Осиповичском районе прошел месячник военно-патриотического воспитания

В Осиповичском районе прошел месячник военно-патриотического воспитания

Месячнік ваенна-патрыятычнага выхавання, які праходзіў у Вяззеўскай сярэдняй школе і быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, завяршыўся ўрачыстай лінейкай

У ёй прынялі ўдзел начальнік 263 базы захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі Узброеных Сіл краіны Максім Церашонак і старшыня райарганізацыі ДТСААФ Юрый Сугакоў. Яны павіншавалі пераможцаў школьнага месячніка і раённых спаборніцтваў па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў гонар воіна-інтэрнацыяналіста снайпера Алега Лагуценкі і ўручылі заслужаныя ўзнагароды — дыпломы і сувеніры. Па словах Максіма Церашонка, Вяззеўская школа — адна з лепшых у раёне па арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання. Педкалектыў установы сістэмна працуе ў дадзеным кірунку даўно, і вялікая заслуга ў гэтым настаўніка дапрызыўнай падрыхтоўкі Станіслава Лукашэвіча, які за гады работы ў школе выхаваў не адно пакаленне вяззеўцаў, улюбёных у свой край. Будучыя прызыўнікі пад кіраўніцтвам педагога асвойваюць азы воінскай службы, пачынаюць разумець вялікую адказнасць, што ўскладваецца на людзей у пагонах, некаторыя нават выбіраюць прафесію ваеннага.

На думку старшакласнікаў школы, стаяць на абароне Айчыны — вялікі гонар для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Пра армейскую службу ведаюць ад бацькоў і дзядоў, старэйшых таварышаў, якія таксама прайшлі гэтую школу жыцця. Яна робіць цвёрдымі характар і волю. Таму цікава набываць новыя веды і навыкі, загартоўваць сябе фізічна і маральна, што і дапамагаюць рабіць заняткі па даваеннай падрыхтоўцы і гурток па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, які наведваюць нават дзяўчынкі.

Сацыялагічныя даследаванні сведчаць пра рост правапарушэнняў, наркаманіі, алкагалізму, праяўленне іншых заган, негатыўныя адносіны да грамадзянскага абавязку, адказнасці перад дзяржавай сярод некаторых дзяцей, падлеткаў і моладзі, — падкрэсліў Станіслаў Лукашэвіч. — Таму першачарговая задача — фарміраваць у падапечных якасці, навыкі і ўменні, неабходныя для таго, каб былі развіты фізічна, умелі дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях, не баяліся ваеннай службы, пазбягалі дрэнных звычак. Асабліва важна вучыцца станоўчаму ў старэйшых. Супрацоўніцтва з прадстаўнікамі ваенных часцей і ДТСААФ якраз і служыць такім прыкладам.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость