Коротко о разном в Осиповичском районе

Коротко о разном в Осиповичском районе

Акцыя ДАІ “Будзь прыкладам свайму дзіцяці!” пачалася сёння з мэтай папярэ-джання ДТЗ з удзелам непаўналетніх і працягнецца па 15 сакавіка.

У літаратурным інтэрнэт-конкурсе “Пад Калядным небам”, які праводзіўся Магілёўскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, МДПУ імя А. Куляшова і Магілёўскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы, паэтэса з Асіповіччыны Людміла Баскакава атрымала грамату ў намінацыі “Віфлеемская зорка”.

Прафесійную адукацыю на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі прапануецца атрымаць у Беларускім дзяржуніверсітэце фізкультуры. Да 18 сакавіка ў Асіповіцкай дзіцяча-юнацкай спартшколе прымаюць заяўкі ад 11-класнікаў горада і раёна. Падрабязнасці — у сектары спорту і турызму райвыканкама (тэл. 66-053) або ДЮСШ (тэл.: 60-945, 56-511,       51-658).

У абласным этапе конкурсу “Лепшы матэрыял пра пошту” ў групе “Раённыя друкаваныя СМІ” галоўны рэдактар “АК” Валянціна Корбаль заняла 2 месца і ўзнагароджана дыпломам Магілёўскага філіяла РУП паштовай сувязі “Белпошта”.

Падсочка бяроз з мэтай атрымання бярозавага соку пачалася каля двух тыдняў таму ў Асіповіцкім доследным лясгасе. Сёлета яго плануецца нарыхтаваць 800 тон.

На пачатак сакавіка зарэгістравана 167 чалавек, якім патрабуецца працаўладкаванне, з іх 140 беспрацоўных. Як паведамілі ў аддзеле працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, з пачатку года работу знайшлі 130 асіпаўчан, у тым ліку 111 беспрацоўных; 3 землякі атрымалі субсідыю на адкрыццё прадпрымальніцтва.

ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” у цэлым не расчараваны вынікамі работы фірменных магазінаў, паколькі са сваёй асноўнай задачай — а гэта рэклама кандытарскай прадукцыі прадпрыемства — яны спраўляюцца. Аднак для нарошчвання аб’ёмаў рэалізацыі прысмакаў плануецца перанесці “бамаўскую” краму ў іншае месца, дзе будзе магчымасць стварыць дэгустацыйную залу ці кафетэрый.

Последние новости

Общество

Рыболов-любитель Сергей Яценко установил личный рекорд, выловив сома весом 31 кг на Осиповичском водохранилище.

13 октября 2025
Читать новость
Актуальнае

«Надо напрягаться». Лукашенко обозначил задачи для аграриев по уборочной кампании и севу озимых 

13 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко не исключает возможности преобразования концерна «Беллегпром» в министерство 

13 октября 2025
Читать новость
Власть

«Только вперед. Другого пути нет». Лукашенко поручил не упустить в Беларуси отрасль легкой промышленности

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Снег среди дождя, заморозки и фронты – осень вступает в силу! Прогноз на неделю с 13 по 19 октября

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Знаете ли вы, сколько времени ваш подросток проводит в гаджетах? Данные опроса в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем