Каб жыццё стала крышачку прыгажэйшым

Як і кожнае дзіця, яна пачала маляваць з першых
гадоў жыцця. Але калі для многіх дзяўчынак з цягам часу пэндзаль губляе
чароўнае прыцягненне, то наша гераіня палюбіла гэты занятак яшчэ больш. Пры
выбары прафесіі адназначна вырашыла звязаць свой лёс з творчасцю, стала
настаўніцай малявання і чарчэння. І цяпер карытнянскія школьнікі з
задавальненнем наведваюць не толькі ўрокі малявання, але і гурток выяўленчага
мастацтва «Натхненне», які арганізавала Дар’я Васільеўна Кузняцова.

Любімы выяўленчы сродак  мастачкі — алей, але выкарыстоўвае і
акварэль, алоўкі. Школьнікі малююць пэндзлем, адбіткам, пальцамі — у залежнасці
ад настрою і задумы. Кіраўнік лічыць, што дзеці маюць права на ўласную ідэю,
падбор сродкаў і прыёмаў, і на занятку паведамляе толькі тэму, якую кожны можа
раскрыць па-свойму. Старшакласнікі вучацца рабіць падрамнікі, рыхтаваць палатно
да работы на ім. А яшчэ Дар’і вельмі падабаецца распісваць сцены. Гэтым яна
займаецца дома (напрыклад, заходзячы на кухню, трапляеш… у Венецыю), у
кватэрах сяброў, а цяпер — і ў школе. Вучні старшых класаў дапамагаюць — і ім
падабаецца. Цяпер карыдоры ўстановы адукацыі радуюць вока выявамі архітэктурных
збудаванняў розных стыляў, знаёмяць з гісторыяй краіны.

Адна з вучаніц з паэтычным імем Джульета
настолькі захапілася маляваннем архітэктурных збудаванняў, што паступіла ў
архітэктурны каледж.

Парадавала вестка, што  Дар’я Васільеўна нядаўна прызначана завучам
школы. Вельмі добра, калі кіраўнікамі становяцца творчыя, крэатыўныя людзі,
якія глыбока могуць пранікнуць у сутнасць любога пытання.

Дарэчы, у яе падрастае сынок Данілка, які ў
маміны карціны ўжо ўстаўляе ўласныя мазкі. Хто ведае, можа расце будучы мастак?
Пабла Пікасо таксама пачынаў з таго, што дамалёўваў на палотнах бацькі лапкі
галубоў…

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем