Навіны з Асіповіцкага хлебазавода

Выйграе той, у каго добры густ

Адна з канцэпцый, якіх прытрымліваецца ў сваёй
рабоце РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод” — прадукцыя павінна быць максімальна
карыснай для здароўя спажыўцоў. Аб тым, што прыярытэты расстаўлены правільна,
сведчыць і конкурс-дэгустацыя “ГУСТ-2012”, у якім сёлета прадпрыемства ўдзельнічала
ўпершыню і адразу — вынікова. Дыплома пераможцы ў намінацыі “Хлеб узбагачаны”
ўдастоены хлеб “Крупінка”.

У чым яго асаблівасць? Палову саставу займае
крупка пшанічная здрабнёная — рэч вельмі карысная. Гэты кампанент валодае
ўласцівасцю паглынаць таксіны і алергены, спрыяе ўмацаванню імунітэту,
забяспечвае арганізм клятчаткай, каштоўнымі бялкамі і вітамінамі. Людзі, якія
ўжываюць хлеб з крупкаю, радзей пакутуюць страўнікавымі захворваннямі, лішняй
вагой і атэрасклерозам. Такі хлеб — добры прафілактычны сродак. Так што,
набываючы “Крупінку”, пакупнікі не проста бяруць хлеб, а забяспечваюць сябе
здаровым харчаваннем.

 

“Квасны” настрой

Асіпаўчане не маглі не заўважыць, што з
наступленнем па-летняму гарачых дзянькоў у продажы з’явіўся мясцовы напітак —
безалкагольны “Квас хлебны”. У мінулым годзе на хлебазаводзе была зроблена
рэканструкцыя кваснага ўчастка, набыта новае халадзільнае абсталяванне. Усяго
за сезон летась было рэалізавана каля 30 тон квасу, што сведчыць аб яго
папулярнасці сярод жыхароў райцэнтра.

Да густу смачны напітак прыйшоўся ў першую чаргу
тым спажыўцам, якія аддаюць перавагу не доўгаму тэрміну захавання прадукта, а
яго натуральнасці. У састаў асіповіцкага квасу, які захоўваецца з моманту вырабу
5 сутак, уваходзяць канцэнтрат кваснага сусла, цукровы сіроп, прасаваныя
дрожджы і ачышчаная пітная вада. Жывы напітак утрымлівае вялікую колькасць
карысных мікраэлементаў, вітамінаў, бялкоў, вугляводаў, арганічных кіслот. Ён
павышае тонус, узнаўляе сілы, цудоўна наталяе смагу, паляпшае абмен рэчываў і
г.д.

Дзе можна набыць квас? Гэта, у першую чаргу, у
фірменных гандлёвых кропках: “Хлебным дары”, які размешчаны побач з
прадпрыемствам, павільёнах на мясцовым рынку і па вуліцы Пратасевіцкай. Завозяцца
металічныя кегі з квасам і ў некаторыя магазіны ААТ “Гандаль”, райста і ААТ
“Жэлдорсэрвіс г. Магілёў”, а таксама ПУП “Прусакоў” і ПГУП “Магія плюс”.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем