Иван Малькевич – лучший участковый инспектор

Иван Малькевич – лучший участковый инспектор

Бліц-інтэрв’ю: Іван Малькевіч, участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС

Раскажыце пра сябе.

— Родам з Вялікай Гарожы. Скончыў Інстытут МУС па спецыялізацыі “Правазнаўства. Адміністрацыйна-прававая дзейнасць”. У 2017 годзе прыйшоў на службу ў РАУС у якасці ўчастковага інспектара міліцыі і з таго часу абслугоўваю Аўтазавадскі ўчастак: гэта так званы Бам, прамысловая зона АЗАА, “ТехноНИКОЛЬ”, “Сонца” і іншых прадпрыемстваў, гаражныя кааператывы.

Не так даўно Аўтазавадскі быў адным з самых шматнаселеных і крымінальных раёнаў горада. А цяпер?

— Ацэньваю сітуацыю на сваёй “зямлі” як стабільную і цалкам здавальняючую. Вядома, і тут ёсць “гарачыя кропкі”, асабліва па выхадных: адна з іх — каля кругласутачнай крамы, якая да нядаўняга часу суседнічала яшчэ і з барам. А гэта — перманентны доступ да спіртнога і, як следства, поўны спектр хуліганства: ад абразы пешаходаў і работнікаў гандлю да боек. Але пакаранне, паверце, сябе чакаць не прымушае — грамадскі парадак наводзім хутка.

Па абавязку службы вы маеце цесныя зносіны з людзьмі. З якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца да ўчастковага?

— У асноўным гэта ўжо ўзгаданае п’янства: жонкі скардзяцца на нецвярозых мужоў-дармаедаў, якія нярэдка распускаюць рукі, суседзі — на п’яных дэбашыраў за сценкай. Сямейных скандалістаў — а кожны з іх патэнцыяльны злачынца — стаўлю на ўлік. Такіх трэба наведваць раз у месяц, але прыходжу часцей: ведаю, што гэта можа мець эфект. Усё залежыць ад настрою чалавека: хоча выправіцца — дапаможам, не жадае — прымем меры. Напрыклад, у мінулым годзе двое грама-дзян адправіліся ў лячэбна-працоўны прафілакторый — Аўтазавадскі яшчэ трохі пацішэў.

Галоўныя якасці ўчастковага інспектара — гэта…

— Прафесіяналізм і, як яго частка, уменне ўнікаць у сутнасць пытання, аддзяляць, як кажуць, збожжа ад пустазелля. Вядома, участковыя рэдка раскрываюць рэзанансныя злачынствы, аднак менавіта мы бліжэй за ўсіх да людзей, да нас яны ідуць з набалелымі пытаннямі — і нават калі ўчастковы не зможа вырашыць праблему сам, ён заўсёды дасць прафесійны савет, як дзейнічаць і да каго звярнуцца.

 

 

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем