Саветы за работай Ліквідаваць нельга пакінуць

Крыху больш за 5 гадоў таму ўступіў у сілу Указ
Прэзідэнта краіны № 70 «Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці
пустуючых і старых дамоў”, згодна з якім паўнамоцтвы разбірацца з сельскай
нерухомасцю былі ўскладзены на органы мясцовай улады. Аднак, сутыкнуўшыся
рэальна з гэтай праблемай, у сельскіх Саветах зрабілі вывад, што дадзенага ім
права недастаткова: распарадзіцца старымі дамамі мясцовая ўлада не можа.
Рашэнне аб тым, што дом безгаспадарны, прымае суд, куды неабходна прад’явіць
шэраг дакументаў, для афармлення якіх патрэбны грошы.

І ўсё ж на месцах стараюцца навесці парадак з
пустуючымі дамамі. У прыватнасці, усім нашчадкам, па меры магчымасці,
накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні аб пакінутай ім спадчыне. Дзякуючы
наладжваемай сувязі многія гаспадары наведваюць свае вотчыны, прыводзяць іх у
належны стан. У выніку дамы аджываюць, самыя старыя разбураюцца, на некаторыя
афармляюцца правы на валоданне.

Але разабрацца з вясковай нерухомасцю да канца
так і не ўдаецца. Па звестках раённага Савета дэпутатаў, усяго на Асіповіччыне
налічваецца каля 440 пустых і закінутых домаўладанняў, з якіх належыць
ліквідацыі 105. Больш за ўсё нежылых дамоў у сярэднім на колькасць насельніцтва
на тэрыторыі Градзянскага сельсавета — 64, прычым палову з іх трэба разбурыць
на дровы або наогул знішчыць, каб не псавалі знешні выгляд пасяленняў.  42 такія дамы ў Дрычынскім сельсавеце, затое
ліквідаваць тут трэба ўсяго адзін запусцелы дом. Менш за ўсё нежылых
домаўладанняў у пасёлку Татарка — 6. Нізкі паказчык незапатрабаваных
памяшканняў у Ялізаўскім пасялковым, а таксама Ліпенскім і Лапіцкім сельскіх
Саветах.

— У склад нашага сельсавета ўваходзіць 26 вёсак,
дзе знаходзіцца 1.058 домаўладанняў, — гаворыць старшыня Лапіцкага
сельвыканкама Валянціна Пашкоўская. — Пустых дамоў сярод іх 24 — прыкладна
адзін на вёску. Зусім непрыгодныя для жылля два збудаванні, якія будзем зносіць
у бліжэйшы час. Работа па навядзенні парадку на зямлі, у тым ліку і з
пустуючымі дамамі, стаіць на першым месцы. Шчыльна працуем з насельніцтвам, з
асобнымі грамадзянамі вядзём перапіс-ку, адсылаем, калі патрэбна фотаздымкі,
што сведчаць аб стане, у якім знаходзіцца іх спадчына. Рыхтуем дакументы для
разгляду ў судзе. У цэлым людзі, якім дастаўся ўчас-так, разумеюць, што яго
трэба добраўпарадкаваць. Калі ж няма такой магчымасці, то выстаўляюць яго на продаж.
Знаходзяцца купцы набываць надзелы пад дачы. Так, самымі запатрабаванымі
лічацца домаўладанні ў Азярышчы і Лапічах. Прыцягваюць увагу і іншыя вёскі, дзе
ёсць водная прастора. Напрыклад, у Лочыне таксама практычна ўсе пус-туючыя
зямельныя ўчасткі хутка раскупляюцца. Наяўнасць возера, відаць, прыцягвае ўвагу
гараджан, якім за шчасце з’ехаць на выхадныя далей ад паўсядзённага шуму і
мітусні. Самае прыемнае, што нават у так званых неперспектыўных вёсках праблемы
з закінутымі дамамі не існуе. І яшчэ адзін плюс — на месцы знесеных дамоў, як
правіла, будуюцца новыя. Гэта не можа не радаваць.

— Адна справа — дом разабраць, іншая — знайсці
магчымасць скарыстаць зямельны ўчастак, каб ён не зарастаў пустазеллем, —
гаворыць старшыня Татаркаўскага пассавета Галіна Сімановіч. — Здавалася б, у
нас менш, чым у іншых Саветах, пустых дамоў, а праблемы тыя ж. Напрыклад,
існуюць дамы, у якіх ёсць законныя гаспадары, але жывуць яны далёка і не
прыязджаюць на сваю вотчыну. Гэтыя пабудовы выклікаюць заклапочанасць: знесці
іх нельга, а травой зарастаюць, іншы раз абвальваюцца дахі. Або такі выпадак:
дом быў выстаўлены на продаж, у яго з’явіліся новыя гаспадары, але амаль тры
гады там ніхто не жыве. І зноў гэта наш галаўны боль. Мясцовыя жыхары пры
жаданні маглі б выкарыстаць участак пад агарод, але ніхто не хоча апрацоўваць
лішнюю зямлю.

У Свіслацкім сельсавеце, у прыватнасці, у вёсках
Краснае і Галынка, на пустыя дамы — ажыятаж. Іх у асноўным раскупілі
бабруйчане, а таксама расіяне.

— Нягледзячы на павышаны попыт, які існуе на
ўчасткі па нашаму Савету, праблемы з пустымі дамамі ёсць, — гаворыць старшыня
Леанід Французаў. — Такіх налічваецца звыш 70. Амаль усе яны маюць гаспадароў,
большасць з якіх падтрымліваюць парадак у дварах, даглядаюць агароды. Але
трапляюцца і тыя, хто не аб’яўляецца ў вёсцы. Напрыклад, ужо год не можам
знайсці гаспадара аднаго з домаўладанняў, хаця прозвішча чалавека вядома. Вось
чакаем, што Указ Прэзідэнта № 100, які павінен уступіць у сілу 1 верасня,
дапаможа: ім прадугледжваецца рад працэдур, што павінны станоўча паўплываць на
вырашэнне пытанняў з пустуючымі дамамі.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем