Фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры”, які прайшоў 19 мая ў гарадскім парку, у чарговы раз даказаў: народная творчасць — гэта не толькі даніна гісторыі і традыцыям, але і захапленне шматлікіх людзей, песні, танцы і музыка, якія здольны па-добраму здзівіць і парадаваць слухачоў.
2012 год стаў для “Веснавых колераў” юбілейным: ужо дваццаты раз фестываль дэманструе шырокай публіцы творчы патэнцыял разнастайных калектываў з усяго раёна. І не толькі нашага: на гэты раз паказаць уласнае майстэрства прыехалі гурты і майстры з Бабруйска, Клічава, Глуска і Старых Дарог.
Сумаваць не прыходзілася: “Асіповіцкі кірмаш” і “Горад майстроў” з самай раніцы пачалі радаваць наведвальнікаў свята. Пачаставацца беларускімі прысмакамі на “падворках” вясковых клубных устаноў, набыць вырабы мясцовых майстроў ганчарнай, ткацкай і іншай справы, паглядзець шматлікія карціны нашых мастакоў — выбар у гасцей свята быў шырокі. Не забыліся арганізатары і пра маленькіх наведвальнікаў, для якіх працавала некалькі атракцыёнаў.
Крыху пазней пачаліся конкурсныя выступленні ўдзельнікаў фестывалю. Больш за 90 музычных, танцавальных, інструментальных калектываў, выканаўцаў і майстроў з Асіповіч-чыны і іншых куткоў вобласці раскрылі гледачам усё ха-раство народнай і эстраднай творчасці. Песні павольныя і хуткія, з танцамі і без, на розны лад, матыў і густ гучалі ў суботні дзень са сцэны на працягу больш пяці гадзін. Паралельна ладзіўся канцэрт на пляцоўцы каля рэстарана “Пралеска” — там можна было пачуць выступленні інструментальных калектываў, а аматары тэатральнага мастацтва маглі ўбачыць прадстаўленні асіповіцкіх акцёраў на тэатральнай пляцоўцы.
Аўтарытэтнае журы вы-значыла лепшых выканаўцаў, танцораў, акцёраў і майстроў, якія атрымалі дыпломы і падарункі. “Веснавыя колеры” ўрачыста закрылі, але ўражанні ад свята беларускай творчасці і культуры надоўга застануцца ў памяці гасцей фестывалю. Як мі-німум — да наступнага года.
Пасля ж узнагароджання святочная праграма доўжылася да самага вечара.