Намеснік начальніка вагоннага дэпо па эксплуатацыі Дзмітрый Мятла вынікамі першага квартала года задаволены: калектыў спрацаваў ня-дрэнна. Дэпо сёння з’яўляецца эксплуатацыйным, а значыць галоўная задача — утрыманне парка грузавых і пасажырскіх вагонаў Беларускай чыгункі ў тэхнічна спраўным стане. I да гонару нашых вагоннікаў, патрэбы ў планавых відах рамонту забяспечваюцца цалкам.
Працаўнікі пунктаў тэхагляду вагонаў Асіповічы, Бабруйск, Слуцк і Калій-3 агледзелі 409.140 вагонаў — 102,8% да плана. Перад 9.528 вагонамі запалена “чырвонае святло” — знойдзены непаладкі, якія пагражалі бяспецы руху і не давалі магчымасці захаваць перавозімы груз. Натуральна, усе яны патрапілі ў цэх бягучага адчэпачнага рамонту і прайшлі “лячэбны курс”, асноўны “дыягназ” якога — няспраўнасці хадавой часці, тармазнога абсталявання і механізмаў, дэталяў па-грузачна-выгрузачных устройстваў. Прычыны “хваробы” розныя, у тым ліку, як сведчыць спецыяліст, недасканаласць канструкцыі апошніх, з-за чаго штогод на ПТА станцыі Слуцк робіцца рамонт больш за 2,5 тысячы вагонаў-мінералавозаў перад падачай іх пад пагрузку.
Любую справу робяць людзі, а яны тут пада-браліся адказныя, кожны перажывае за справу, працуе з агеньчыкам. Таму кіраўнік з задавальненнем і называе прозвішчы многіх зваршчыкаў, слесараў і брыгадзіраў — Уладзіміра Трыбуця і Дзяніса Кнігі з ПТА Асіповічы, Мікалая Цмыгі і Алега Дзінгаліева з ПТА Бабруйск, Валерыя Кунцэвіча, Сяргея Самусевіча і Пятра Кавальчука з ПТА Слуцк, Мікалая Крыжа, Віктара Дрызгаловіча і Міхаіла Жука з ПТА Калій-3 і многіх другіх.