"Дамскі тата", ці Шчаслівы бацька Уладзімір Грынько

Прыгожая, дагледжаная хата на вуліцы Вязычына
адразу кідаецца ў вочы. Акуратна падрэзаныя таполі, фігуркі лебедзяў уздоўж паркана.
Калодзеж у двары. Сасна пад акном. Свежаўзараны агарод. Садовыя дрэвы ў
квецені. I веснавыя спевы птушак. Хараство, якое пануе толькі ў першай палове
мая. Нават не засмучаюць надакучлівыя камары.

Душа Уладзіміра Аляксандравіча радавалася, бо
якраз у гэты дзень пасадзілі бульбу. А для вясковага гаспадара з гэтага моманту
пачынаецца новы працоўны сезон, які, па сутнасці, не завяршаецца, можа, толькі
ўзімку крыху меней работы.

Яшчэ адной нагодай для радасці стаў прыезд
малодшай дачушкі Русланы з далёкага Каўказа.

У сям’і Грынько выраслі тры дачкі. “Дамскі
тата — так мяне называлі калегі”, — з усмешкай успамінае Уладзімір
Аляксандравіч.

Дарэчы, гаспадар ад-працаваў 32 гады
механі-затарам у калгасе “Усход”. Таму бацьку дзеці бачылі толькі
позна ўвечары. Раніцою, калі яны прачыналіся, тата быў ужо далёка ў полі.
Затое, калі выдаваўся выхадны дзень, ён вёў дачок у лес, на рэчку. Гэтыя
прагулкі яны ўзгадваюць і цяпер.

У Вязычын Уладзімір Грынько трапіў пасля вайны.
А нарадзіўся ён у вёсцы Лазовае. Калі пачалася акупацыя, хлопчыку было толькі 4
гады, але яркія эпізоды ваеннага ліхалецця памяць занатавала назаўжды. Як
ворагі спалілі вёску, хацелі расстраляць людзей. Маці з трыма маленькімі хлопчыкамі
— браты былі маладзей Уладзіміра — хавалася ў лесе. Людзі рабілі зямлянкі,
ствараючы грамадзянскі лагер непадалёк ад партызан: так было больш надзейна.

А потым перабраліся да бабулі ў Вязычын. Тут і
паставілі хату. Хлопец скончыў мясцовую пачатковую школу, затым хадзіў у
Свіслацкую. Але доўга вучыцца не было часу. Рана стаў працаваць у калгасе.

16 жніўня 1956 года прызвалі на службу. Каранцін
прайшоў у танкавым палку пад Пружанамі, а затым трапіў аж у Германію ў
артылерый-ска-зенітны полк, потым — у Калінінград. У арміі юнаку падабалася,
хацеў там застацца, але дома хварэла маці, патрабавалася дапамога. Была і яшчэ
адна нагода зняць салдацкую гімнасцёрку: любая дзяўчына Галя з суседняй
Малінаўкі, з якой сябравалі два гады, і якая верна чакала хлопца з войска на
працягу трох гадоў.

Вярнуўшыся дадому, Уладзімір пайшоў працаваць у
калгас трактарыстам. Збудавалі хату, якая паступова стала напаўняцца дзіцячымі
галасамі.

Неўпрыкмет прабеглі зімы і вёсны, адна за адной
пайшлі ў свет дочкі. Старэйшая Iрына ўладкавалася ў Мінску, займаецца вельмі
неабходнай справай вяртання людзей да жыцця: працуе рэаніматолагам. Руслана —
спецыяліст па бібліятэчнай справе ўпраўлення адукацыі, Людмілу ў Асі-повічах
ведаюць амаль усе: яна кіруе хорам ветэранаў, выступае на розных раённых
святах, многа робіць для захавання музычнай спадчыны беларусаў. Дзядулю радуюць
чацвёра ўнукаў, тры з якіх — таксама дзяўчынкі.

Праводзячы да веснічак, гаспадар паказаў на
таполі і усміхнуўся: “Пасадзілі мы іх 30 снежня(!) 1968 года. Як бачыце,
прыняліся і вось ужо колькі гадоў радуюць вока. Раней тут нават совы жылі. I
няпраўда, што днём яны не бачаць, арыентуюцца, як мае быць”.

На развітанне дачка Руслана сказала:
“Хтосьці з вялікіх адзначыў, што жанчына шчаслівая тады, калі яна бачыць
бляск у вачах свайго таты. Што гэта менавіта так, я сама пераканалася”.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем