Заўсёды “я” замяняем на “мы”!

Нават каб не ведаў, што ў доме № 10 у завулку
Ленінскім жыве мнагадзетная сям’я, то здагадацца было б няцяжка. На чыстым і
ўтульным двары ў наяўнасці ўсе атрыбуты для шчаслівага дзяцінства: альтанка,
гамак, невялікі лужок, кветкі і… бусел. І хоць ён дэкаратыўны, аднак са сваёй
функцыяй прыносіць радасць у дом справіўся выдатна: тут падрастаюць тры
сястрычкі — русавалосыя, з выразнымі шэра-блакітнымі вачамі і непаседлівымі
характарамі.

Кожная сям’я мае свой адметны пачатак. Знаёмства
Таццяны і Дзмітрыя Каешка пачалося з… сустрэчы поглядаў у электрычцы
“Асіповічы-Мінск”. Дзяўчына тады яшчэ падумала, што хлопец, які прыглянуўся,
не звяртае на яе ўвагі. А ён, аказваецца, яшчэ як прымеціў цікавую асобу! Праз
два тыдні набраўся смеласці ды падышоў на дыскатэцы, каб пазнаёміцца. Так і
пасябравалі. А праз тры гады і вяселле згулялі. Зараз Таццяна і Дзмітрый
працуюць на УМГ у Лапічах. Яна — дыспетчарам, ён — вадзіцелем аўтапагрузчыка.
Разам на работу, разам назад.

Што цікава, за 15 гадоў сумеснага жыцця ніколі
не імкнуліся пакінуць дом бацькоў мужа. І нават зараз, калі сям’я вось ужо два
гады, як займела сваю новую 3-пакаёвую кватэру, “разбягацца” не спяшаюцца.
Узаемаадносінам Таццяны і свекрыві Ніны Адамаўны можна толькі па-добраму
пазайздросціць: ці часта даводзіцца чуць, як нявестка гаворыць, што са
свякрухаю і свёкрам добра жыць, а маці мужа, у сваю чаргу, не нахваліцца
нявесткай? Таня кажа, што яе сэрца заўсёды спакойна за дзяцей, бо яны пад
надзейным прыглядам “другой матулі” — гэта раз, усю работу па дому робяць разам
— гэта два. Што тычыцца свекрыві, то тая раіць усім жанчынам, якія знаходзяцца
на такой жа “пасадзе”, праяўляць жаночую салідарнасць і радавацца, што ў сына
добрая жонка. Вось і асноўны сакрэт, як жыць мірна-дружна. Ну а калі паміж
сабой ладзяць дзве гаспадыні на адной кухні, то пра мужчын ужо гаворка лішняя.

Дык вось, спачатку сям’я была не зусім поўнай,
бо не было ў ёй… зайкі. Калі ж на свет з’явілася трэцяя дачушка, яна і стала
важным складаемым да гэтага слова. Аказваецца, словам ЗАЯ завуць тут адразу
ўсіх дзяўчынак: Злату, Арыну і Яну. Такі вось маленькі сакрэцік. Цяпер ЗАЯ —
гэта мікс самых розных талентаў. Так, самая маленькая Злата любіць па-дзелкі з
бісеру. 6-гадовая дзяўчынка не толькі сама асвоіла тэхніку іх выканання, але і
дае “майстар-класы” родным. Арына — спартсменка, захапляецца танцамі, а Яна
любіць маляваць, сябруе з літаратурай. Ёсць у сястрычак і сходныя рысы:
імкненне да лідарства і “байцоўскія” характары. Пры гэтым і пяшчоты гарэзам не
займаць, як у мамы і бабулі. Такія вось цудоўныя дзеці атрымліваюцца, калі ў
сям’і лад.

 У мамы,
таты, бабулі з дзядулем і дзяўчатак шмат агульных захапленняў. Напрыклад, усе
любяць збіраць пазлы. Праўда, карціну на 1200 штук пакуль што не адолелі —
чакаюць, калі падрасце 9-гадовая Арына, якая ў гэтай справе “дока”. Ёсць у
сям’і і любімая гульня. Прынамсі, пазнаёмім з ёй і нашых чытачоў, каб яны маглі
карыстацца парадай для цікавага баўлення часу. Дык вось, “Модны прыгавор”. У
чамадан кладуцца самыя розныя прадметы гардэробу. Пажадана, каб гэта было
штосьці арыгінальнае. Удзельнікі становяцца ў круг і рухаюцца вакол чамадана
пад музыку. Калі музыка спыняецца, той, хто аказваецца насупраць чамадана,
выцягвае, не гледзячы, якую-небудзь рэч і апранае. Бывае вельмі цікава, калі,
напрыклад, летам бабулі трапіцца дзедава шапка-вушанка…

Шмат у сям’і і любімых страў. Тое, у чым
сыходзяцца густы — выпечка. Яе тут бывае часта і многа. А “вы-творчасць” торта
“Чарапаха” — сапраўднае свята на кухні. Нездарма бабуля некалі працавала
кандытарам, а ня- вестка з задавальненнем пераймае розныя парады, у тым ліку і
кухарскія. Ды і дзяўчынкі стараюцца не адставаць ад старэйшых.

Тата Дзіма сур’ёзна захапляецца паляваннем, таму
ёсць на падворку тры сабакі. Дамашніх гадаванцаў тут усе любяць. Ну а сама
больш увагі дастаецца рыжаму кату.

— Добра, — кажуць ЗАЯ, — што нас у сям’і трое,
інакш жыццё не было б такім цікавым і вясёлым. Нават розныя прысмакі, хай іх і
менш застаецца, калі падзяліць на ўсіх, разам смачней есці. А калі яшчэ і
дарослыя далучаюцца — тым больш!

Хіба можна не пагадзіцца?

ДАРЭЧЫ, Сёння сям’я Каешка, якая стала пераможцай
раённага конкурсу мнагадзетных сем’яў, прадстаўляе Асіповіцкі раён на абласным
конкурсе
“Сям’я года-2012”.
Жадаем поспеху!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем