Аб тым, як чалавек прыходзіць у сваю прафесію, раённая газета пісала ўжо не раз. А вось пра шлях, які вядзе да звання кандыдата навук — рэдка: такіх людзей на Асіповіччыне толькі некалькі. І апошні, хто пераадолеў гэтую няпростую, але цікавую дарогу, — ураджэнец Ялізава Сяргей Сідарэнка, старшыня СВК «Калгас «Авангард”.
З чаго ўсё пачалося? Маладога галоўнага заатэхніка, які прыйшоў на працу ў калгас «Беларусь” — цяперашняя «Бярэзіна” — пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, вельмі хвалявала і засмучала, калі на ферме гінулі маленькія цяляты. Сідарэнка хацеў вырашыць праблему не толькі ў асобна ўзятай гаспадарцы, але і дапамагчы спраўляцца з ёю іншым сельгаспрадпрыемствам — пытанне ж захавання пагалоўя актуальнае для многіх.
Калі чалавек да чагосьці шчыра імкнецца, ён звычайна знаходзіць магчымасці, каб дасягнуць жадаемага. У 2006 годзе Сяргей Васільевіч паехаў з прапановай у навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі ў Жодзіна: маўляў, так і так, ёсць жаданне працаваць у такім кірунку. Так і стаў саіскальнікам навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук.
Скажаце, якім чынам можна было ператварыць звычайную ферму ў доследную пляцоўку? Аказваецца, пры жаданні гэта цалкам магчыма, што і было даказана на практыцы.
«Прадукцыйнасць і натуральная рэзістэнтнасць цялят пры выкарыстанні малодзіва высокапрадукцыйных кароў” — так называецца работа, на якую было затрачана амаль 7 гадоў. На выдзеленых групах праводзіліся доследы, якія мелі мэтай рознабаковае вывучэнне ўплыву малодзіва на здароўе і інтэнсіўнасць росту цялят. Былі зроблены розныя высновы, у тым ліку і некалькі нечаканыя, якія перакрэслілі існуючыя стэрэатыпы: калі раней лічылася, што малодзіва валодае асаблівымі якасцямі на працягу 5-6 дзён, то доследным шляхам было ўстаноўлена, што толькі першыя яго порцыі найбольш каштоўныя і ўтрымліваюць самую вялікую колькасць імунаглабулінаў. Значыць, трэба было шукаць шляхі захавання малодзіва. Яго карова дае літраў 15, цяляці ў першыя суткі патрабуецца каля трох, а трэба гэты незвычайны прадукт выкарыстаць цалкам. Эфектыўныя метады былі знойдзены: малодзіва можна або замарозіць, або закісліць з дапамогай спецыяльнай закваскі.
Да якіх яшчэ вывадаў прывялі даследаванні? Аказваецца, якасць яго залежыць ад узросту кароў: чым рагуля старэйшая, тым малодзіва лепшае; ад прадукцыйнасці жывёлы: чым больш карова дае малака, тым менш каштоўнае ў яе малодзіва. Усе даследаванні трэба было ажыццявіць, пераканацца ў іх даставернасці, сістэматызаваць і лагічна выкласці на паперу. Дарэчы, вышэйназваную тэму ў Беларусі распрацоўваў толькі Сідарэнка, і ім быў падрыхтаваны шэраг навуковых публікацый.
І вось у сёлетнім студзені — абарона кандыдацкай дысертацыі, а ў красавіку — выступленне перад Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь, у складзе якой было каля дзясятка розных прафесараў. Шматлікія пытанні, дэталёвы разгляд работы і канчатковы вердыкт: вучоную ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук прысвоіць!
У планах маладога навукоўцы першым пунктам стаіць працягваць укараняць даследаванні ў практыку. Дарэчы, ужо мінулы год даў у «Авангардзе” нядрэнныя вынікі: на дзве сотні ўзрасла агульная колькасць цялят, у тым ліку і за кошт больш высокай іх захаванасці. Няма праблем і з прывагамі гадаванцаў.
Сяргей Васільевіч мяркуе, што новыя даследаванні пакуль што пачакаюць: трэба крыху перавесці дух — навуковая работа адбірае нямала часу і сіл. Менавіта ёй быў прысвечаны кожны адпачынак на працягу некалькіх апошніх гадоў — хіба ж можна «ўрваць” якую хвіліну ў іншы час, працуючы ў сельскай гаспадарцы? Цяпер жа з’явіцца магчымасць больш увагі аддаваць жонцы і маленькаму сыну, якія і былі галоўнымі крыніцамі на-тхнення ў такі важны жыццёвы перыяд.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов
22 апреля 2026
Власть
Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах