Юбілей — у слаўны дзень

Аляксандр Міхайлавіч Сівакоў — асоба на
Асіповіччыне вядомая. Удзельнік вайны, педагог, партыйны дзеяч…

Нарадзіўся ён на быхаўскай зямлі, вучыўся ў
Магілёўскім педінстытуце, працаваў настаўнікам, загадчыкам рай-ана, намеснікам,
а затым і старшынёй райвыканкама ў Кіраўску, але даволі працяглы адрэзак жыцця
прыйшоўся на «асіповіцкі перыяд». З 1961 па 1977 год узначальваў наш
райкам партыі. У 1963-65 гадах Асіповіцкі раён уваходзіў у склад Бабруйскага,
таму папрацаваў Аляксандр Міхайлавіч і ў гэтым раённым цэнтры. А з 1977 па 1984
ён з’яўляўся старшынёй Магілёўскага абкама прафсаюзаў. Выбіраўся дэпутатам
Вярхоўнага Савета БССР. Мае шматлікія ўзнагароды.

У тым, што ў 60-70 гады наш раён актыўна
развіваўся, немалая заслуга непа-срэдна Аляксандра Міхайлавіча. Адноўлены пасля
вайны горад пашыраў свае межы. Колькасць жыхароў перавысіла даваенны ўзровень.
Будаваліся новыя дамы. Узводзіліся будынкі кардонна-руберойдавага завода,
завода жалезабетонных канструкцый, аўтабазы, іншых прадпрыемстваў. Гаспадарка
калгасаў пачынала развівацца на навукова-тэхнічнай аснове. З Мінска прыбыў
першы электрацягнік…

Многа ці-кавых падзей з жыцця Асіповіччыны
ўзгадае Аляксандр Міхайлавіч Сівакоў 9 Мая — раскажа аб іх блізкім людзям, што
завітаюць у госці. Менавіта ў Дзень Перамогі адзначыць свой 90-гадовы юбілей
Ганаровы грамадзянін нашага горада і раёна.

Са святам Вас, паважаны Аляксандр Міхайлавіч! Няхай
зараду ба-дзёрасці, аптымізму і здароўя, атрыманага ў слаўнай маладосці, хопіць
яшчэ Вам на многа гадоў!

За
значительный
вклад в социально-экономическое развитие
района и в связи
с 90-летием со дня рождения Почетной
грамотой районного исполнительного комитета награжден СИВАКОВ Александр
Михайлович,
Почетный гражданин города Осиповичи.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость