Кожная арганізацыя па-свойму рыхтуецца да сустрэчы свята роднага горада. Не стаў выключэннем і Асіповіцкі філіял ААТ «Магілёўсаюздрук”. Уважлівыя пакупнікі ўжо прыкмецілі, што апошнім часам у кіёсках стала значна больш сувенірнай прадукцыі, прысвечанай нашаму райцэнтру. Так, толькі розных «магнітаў” — драўляных і з пластыку — у наяўнасці больш за паўсотні відаў. На іх выявы як сімвалаў горада, так і яго знакамітых месцаў, архітэктурных пабудоў, помнікаў і проста маляўнічых краявідаў, на якія так багата наша Асіповіччына. Прапануе «Магілёўсаюздрук” і вымпелы з тканіны з сімволікай горада.
Пэўную «сувенірную” нішу займае і друкаваная прадукцыя: да ўвагі пакупні-коў прадстаўлена 6 разна-віднасцей блакнотаў з выявамі горада, жадаючыя ўжо зараз могуць набыць віншавальную паштоўку з «візіткай” Асіповічаў — чыгуначным вакзалам. Карыстаюцца папулярнасцю сувенір-ныя керамічныя талеркі на падстаўцы з ручным роспісам, якіх два віды: з сімволікай Асіповічаў і Крыжа-Узві-жанскай царквой.
Дарэчы, на гэтым «саюздрукаўцы” спыняцца не збіраюцца. У хуткім часе на паліцах кіёскаў з’явяцца тэматычныя наборы з тузінам паштовак у кожным, таксама плануецца выданне інфармацыйнага буклета, які будзе ўтрымліваць самыя розныя звесткі пра наш горад і раён, а таксама адпаведныя фотаздымкі.