У камісіі па справах непаўналетніх Прафілактыка, а не перавыхаванне

Пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх на
гэты раз праходзіла ў пашыраным складзе. Прысутнічалі кіраўнікі ўстаноў
адукацыі, старшыні пассельвыканкамаў, прадстаўнікі медыцынскіх службаў,
пракуратуры, міліцыі.

Інфармацыю аб стане і мерах па прафілактыцы
злачыннасці, правапарушэнняў, п’янства сярод непаўналетніх у раёне за І квартал
2012 года і ходзе правядзення вячэрніх рэйдаў па месцах масавага адпачынку
моладзі зрабіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Алена
Фядотава.

Было праведзена 10 пасяджэнняў камісіі, на якіх
разглядаўся стан работы па прафілактыцы правапарушэнняў у СШ №№ 1, 4,
прафесійна-тэхнічным каледжы, заслухоўвалася справаздача па ранняму выяўленню
сямейнай нядобранадзейнасці ў дашкольных установах, прадстаўляўся вопыт работы
Ялізаўскага пасялковага выканкама па рэалізацыі Дэкрэта № 18 і г.д.

За тры месяцы разгле-джана 103 справы ў
адносінах непаўналетніх і іх бацькоў, 48 адміністрацыйных пратаколаў, з якіх за
знахо-джанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане — 31, крадзеж — 2,
хуліганства — 5, парушэнне ПДР — 6, іншыя — 4.

З ліку 89 непаўналетніх, якія трапілі ў поле
зроку камісіі, 6 вучняў школ, 16 навучэнцаў каледжа, 8 вучацца ў іншых
навучальных установах, 2 — працуюць, 1 — не вучыцца і не працуе.

За квартал непаўналетнімі здзейснена 13
крымінальных злачынстваў: 10 крадзяжоў, 2 угоны, 1 захоў-ванне наркотыкаў.

Да адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад
выканання абавязкаў па выхаванні непаўналетніх дзяцей прыцягнута 12 бацькоў, за
далучэнне да п’янства — 17 дарослых, а 5 прадаўцоў — за продаж дзецям спіртных
напояў.

Адабрана 4 дзяцей з 3 сямей.

Было зазначана, што не хапае сістэмнасці ва
ўзаемадзеянні сацыяльных службаў устаноў адукацыі з ІСН, сельскімі і
пасялковымі выканкамамі, грамадскімі арганізацыямі. Не заўсёды РАУС інфармуе
камісію па справах непаўналетніх аб выяўленай сямейнай нядобранадзейнасці. Пры
нядаўняй праверцы адзначаны недахопы ў рабоце камісій па справах непаўналетніх
Вяззеўскага і Лапіцкага сельвыканкамаў.

Алена Фёдараўна расказала і аб выпадку, які
адбыўся нядаўна ў Магілёве, калі смерць гадавалага дзіцяці была выклікана цэлым
ланцугом недахопаў у рабоце органаў апекі, унутраных спраў, медыкаў. Калі няма
пераемнасці ў дзеяннях зацікаўленых службаў — ахвярамі становяцца дзеці.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх
РАУС Дзмітрый Цырынскі звярнуў увагу на асацыяльныя падлеткавыя групоўкі, якіх
у раёне выяўлена 8. Робіцца ўсё для раз’яднання непаўналетніх, якія знайшлі
агульныя інтарэсы злачыннай накіраванасці. Адпра-цоўваюцца забаўляльныя
ўстановы. На асобай увазе — прафесійна-тэхнічны каледж, адным з навучэнцаў
якога здзейснена серыя крадзяжоў. Тут навідавоку недахоп зладжаных дзеянняў усёй
сістэмы суб’ектаў прафілактыкі. Неабходна ранняе выяўленне навучэнцаў, якія
маюць схільнасць да проціпраўных дзеянняў, і індывідуальная работа з імі не
толькі сацыяльнай службы ўстановы адукацыі, але і РАУС, медыкаў, сям’і,
грамадскасці. Не фармальныя гутаркі, лекцыі і ўшчуванні неабходны падлеткам, а
рэальная дапамога. Неабходна разабрацца ў прычынах крадзяжоў: гэта неабходнасць
у нейкіх рэчах, выяўленне пратэсту ці спосаб звярнуць на сябе ўвагу? Дзецям
трэба памагчы знайсці грамадска-карысны занятак, накіраваць іх неабмежаваную
энергію ў станоўчае русла. І зрабіць гэта прызначаны дарослыя.

У ходзе гутаркі рашаліся і іншыя пытанні
арганізацыі прафілактычнай работы, накіраванай на прадухіленне проціпраўных
дзеянняў непаўналетніх.

 

Последние новости

Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем