Ураджай-2012 Кладзіся, насенне, на добры ўраджай

Клопатаў у вясновыя дзянькі шмат ва ўсіх,
асабліва іх многа ў людзей, якія працуюць на зямлі. Аб тым, як асіповіцкія
аграрыі спраўляюцца з пасяўной, расказвае першы намеснік начальніка
райсельгасхарчу па раслінаводстве Ганна Яцко:

— Ход работ залежыць не толькі ад планаў
сельгас-прадпрыемстваў, але і ад тых карэктыў, якія ўносіць на- двор’е. А яны
сёлета значныя. З-за таго, што на тэрыторыі раёна працякаюць буйныя і дробныя
рэчкі, ёсць нямала балоцістых месцаў. Дажджы, якія ішлі апошнім часам, сыгралі
не самую лепшую ролю — на многія палі тэхніка не магла як мае быць выйсці,
некаторыя палеткі давялося падсушваць з дапамогай культыватараў. Аднак,
нягледзячы на ўсе перашкоды, раён ужо засеяў каля 80% ранніх яравых зерневых і
зернебабовых.

Першымі справіліся “чарняхоўцы” — тут ужо
адсеяліся на 100%, чаму паспрыяла добрая арганізацыя работы. Больш за 90%
засеялі ў “Асі-повічыаграпрамтэхзабеспячэнні” і “Новым шляху”, блізкія да
гэтага лічбы маюць “Авангард” і “Каўгарскі”. Больш нізкія тэмпы ў “Ясеня” —
каля 30%, “Чырвонага ўдарніка” і філіяла “Белшына-агра” — каля 60%.

Набірае ход сяўба цукровых буракоў — пасаджана
360 гектараў. Тут першынство належыць “Белшыне-агра” — у іх “заліку” 190 га. У
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнні” ўжо ўзяліся за кукурузу.

— На якія аспекты гаспадаркам трэба звярнуць
увагу ў гэты важны час?

— Своечасова паклапаціц-ца аб пашах. Яшчэ не
позна іх ушчыльніць, прычым згодна з існуючымі тэхналогіямі, а таксама стварыць
новыя. Павінна весціся закладка насеннікаў шматгадовых траў з далейшым іх
тэхналагічным до-глядам. Каб вырашыць бялковую праблему ў жывёлагадоўлі, трэба
да канца мая пасеяць галегу ўсходнюю. Поле варта рыхтаваць ужо зараз, каб потым
на ім не было ні-якага пустазелля. У раёне ёсць у наяўнасці насенне, каб
засеяць 300 гектараў гэтай культурай. Своечасова прайшла і вучоба з кіраўнікамі
і аграномамі гаспадарак, якую правяла прафесар сельскагаспадарчых навук Вера
Бушуева з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

— Што яшчэ спрыяе якаснаму ходу веснавой сяўбы?

— Зацікаўленасць лю-дзей у добрых выніках. Сваю
станоўчую лепту ў агульную працу ўносіць прафсаюз. Згодна з калектыўнымі
дагаворамі, у многіх гаспадарках плата за харчаванне механізатараў складае
толькі 5-10%, астатняе — за кошт сельгаспрадпрыемства. Працаўнікі забяспечаны
спец- адзеннем. Неблагім стымулам з’яўляецца і штогадовае спаборніцтва. Кожную
раніцу ў гаспадарках у гонар лепшых сейбітаў падымаюцца сцягі.

— Які прагноз на ўраджай-2012 можа даць галоўны
аграном раёна?

— Пра яравыя гаварыць рана, а вось азімыя сёлета
радуюць: даўно ўжо не было такога, каб рунь так добра выйшла з халадоў, як гэта
адбылося цяперашняй вясною. Ды і не за гарамі той час, калі ў поле замест
сеялак выйдуць камбайны. Пакуль жа не проста пачакаем, а зробім усё магчымае,
каб кожнае кінутае ў раллю зярнятка адгукнулася важкім коласам.

Гутарыла Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем