Бяром прыклад Папярэджаны — што ўзброены

Апошнім часам супрацоўнікі аддзела аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС удзяляюць вялікую ўвагу рабоце з састарэлымі
грамадзянамі. Прычына таму слушная: у раёне на пачатак 2012 года зарэгістравана
каля 5,6 тыс. чалавек ва ўзросце 60 і болей гадоў. I менавіта адзінокія
пенсіянеры становяцца найбольш даступным аб’ектам для здзяйснення маёмасных
злачынстваў.

З гэтай нагоды ўчастковыя інспектары наведваюць
састарэлых па месцы жыхарства і праводзяць трэнінгі па зносінах з незнаёмымі
візіцёрамі. I прымаемыя меры прафілактыкі паступова пачынаюць даваць плён.

Некаторы час назад да састарэлай жыхаркі вёскі
Брыцалавічы завітала некалькі цыганоў — прапа-ноўвалі на продаж нейкія рэчы.
Жанчына не пажадала ўступаць з «карабейнікамі” ў размову, выгнала іх з хаты і
адразу праверыла месца, дзе ляжалі яе накапленні — 13,4 млн. руб. Схованка
аказалася пустой, але бабулька не разгубілася — выскачыла на вуліцу і паклікала
на дапамогу суседзяў. Тыя дзейнічалі дружна: затрымалі зладзеяў і паведамілі аб
кра-дзяжы ў райаддзел міліцыі.

У адносінах да групы цыганоў-зламыснікаў была
ўзбуджана крымінальная справа, а скрадзеныя імі грошы вярнуліся да сваёй
пільнай гаспадыні.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем