У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»

У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»

1 лютага ў Магілёве адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, удзел у якім могуць узяць вучні з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У лютым крэатоны таксама будуць арганізаваныя ў Гомелі і Гродне.

Крэатон пад назвай «Першыя ідэі: інклюзія» пройдзе ў магілёўскім бізнес-цэнтры «Атрыум» (вул. Першамайская, 57) 1 лютага з 11:00 да 15:00. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць  іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Папярэдні крэатон для старшакласнікаў 18 студзеня сабраў ў Віцебску каля 130 удзельнікаў для абмеркавання праектаў у музейнай справе, дызайне і архітэктуры. Гэтым разам у Магілёве школьнікам прапануюць пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.

Спачатку старшакласнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам крэатона канкрэтную задачу. Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці адзначыць лепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

Адмыслова да воркшопа 1 лютага арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» рыхтуюць трэці эпізод беларускамоўнага падкаста, гаворка ў якім пойдзе пра паняцце інклюзіі і дзейнасць у гэтым кірунку ў Беларусі. У архіве папярэдніх выпускаў можна даведацца пра прамоўніцкае майстэрства і культурніцкія праекты ў тэатральнай сферы. Прысвечаны інклюзіўным пытанням эпізод выйдзе на наступным тыдні.

Новыя выпускі падкаста з’явяцца і напярэдадні крэатона «Першыя ідэі: тэхналогіі», які адбудзецца 15 лютага ў Гродне, а таксама «Першыя ідэі: экалогія» 29 лютага ў Гомелі.

«Першыя» – гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак яшчэ працягваецца, і прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз – iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем