На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 18 красавіка з удзелам начальніка фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Падрабінкіна, галоўная ўвага была нададзена двум пытанням — вынікам работы галін народнай гаспадаркі і выкананню бюджэту раёна ў студзені-сакавіку.
Бясспрэчны факт, што дзейнасць упраўленняў і аддзелаў райвыканкама была накіравана на выкананне прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і павышэнне эфектыўнасці работы нашага народнагаспадарчага комплексу. I па шэрагу пазіцый крок наперад відавочны. Напрыклад, рэнтабельнасць продажаў у арганізацыях сельскай гаспадаркі за студзень-люты склала 17,2 пры гадавым заданні 3%. Тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту за квартал склаў 111,6 пры заданні 107%. Уведзена ў эксплуатацыю 14,4 тыс. квадратных метраў жылля — 42,7% ад запланаванага на год. Забяспечана выкананне прагнозных тэмпаў росту экспарту тавараў. Выканана зацверджанае заданне па росту зарплаты. Рэнтабельнасць продажаў па раёне вырасла з 2,4 да 4,4%. За студзень-сакавік у эканоміцы раёна створана 6 камерцыйных аргані-зацый і 151 рабочае месца пры гадавым заданні адпаведна 35 і 670. Менш мяркуемага ўзровень беспрацоўя. Забяспечваецца выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва і г.д.
Што тычыцца выканання бюджэту, то ён па даходах выкананы на 123,1%, прычым уласныя даходы склалі 65,1% аб’ёму паступіўшых. Забяспечана перавыкананне плана па ўсіх даходных крыніцах раённага бюджэту, бюджэту сельскіх і пасялковых Саветаў. На фінансаванне галін мясцовай гаспадаркі за квартал накіравана 14.335 млн. руб. — 21,6% аб’ёму расходаў бюджэту, на развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі пайшло 12.755,5 (20,6% гадавога ўдакладненага плана), на галіны сацыяльнай сферы — 49.568,2 мільёна (74,4%). Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды па стане на 1 красавіка няма.
Але разам з плюсамі ў наяўнасці і шэраг мінусаў. Напрыклад, тэмп рос-ту аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі склаў 102,6% пры гадавым заданні 105,2%. Паменшыла аб’ём вытворчасці ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, не выканалі заданні па тэмпу росту прадукцыі калгасы “Ясень”, “Чырвоны ўдарнік”, імя Чарняхоў-скага, “Каўгарскі”, “Лапі-чы”, філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. У дзвюх апошніх гаспадарках паменшана і вытворчасць мяса свіней. Не выканана квартальнае заданне па закупу маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва.
Па пэўных пазіцыях адставанне і ў іншых галі-нах. У прыватнасці, дапусцілі зніжэнне па рознічнаму тавараабароту ААТ “Гандаль” і райста. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 1,3% пры гадавым заданні мінус 5,5. Не забяспечана выкананне прагнозных тэмпаў росту экспарту па-слуг. У наяўнасці больш зацверджанага нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці. Чыстыя страты па раёне — 5,7 млрд. руб. 13,6% арганізацый — СААТ “Дах”, ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”, СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, ДУКВП “Райсэрвіс”, УКДВП “Асіповічырамбуд”, КБМУП “Прамаграбуд” — атрымалі страты ў суме 16.180 млн. руб. Тры з чатырнаццаці арганізацый — СВК “Калгас “Каўгарскі”, ААТ “Гандаль” і КБМУП “Прамаграбуд” — не выканалі даведзенае райвыканкамам заданне па эканоміі рэсурсаў і г.д.
З тлумачэннем прычын недапрацовак і канкрэтнымі крокамі па аператыўнаму выпраўленню адставання за трыбуну быў запрошаны не адзін з кіраўнікоў. I вызначаныя талакою меры па нармалізацыі становішча на “вузкіх” месцах і знайшлі адлюстраванне ў прынятым райвыканкамам рашэнні.