В Каменичской школе давно и успешно занимаются научно-исследовательской деятельностью с учениками

В Каменичской школе давно и успешно занимаются научно-исследовательской деятельностью с учениками

У нядзелю — Дзень беларускай навукі

Ад звычайнага вучня — да прэзідэнцкага стыпендыята

Школьныя гады — час не толькі бестурботны, але і адказны: ад таго, як і чым займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі напачатку жыццёвага шляху, залежыць іх будучыня. Пераканацца ў гэтым дазваляе тое, што цяперашняе падрастаючае пакаленне дасканала валодае інфармацыйнымі тэхналогіямі, здольна да інавацый, ахвотна і з захапленнем цікавіцца творчай і даследчай дзейнасцю. А калі яшчэ і настаўнік ідзе ў нагу з часам, пастаянна падтрымлівае імкненне падапечных да развіцця, служыць прыкладам у дасягненні пастаўленых мэт, то з упэўненасцю можна сцвярджаць, што, апынуўшыся па-за сценамі школы, такія вучні змогуць лёгка адаптавацца да зменлівых жыццёвых сітуацый, самастойна набываць неабходныя веды, каб мець магчымасць знайсці сваё месца ў жыцці. У гэтым упэўнена педагог Каменіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Ала Шалыпіна. Працуючы ў аддаленай сельскай мясцовасці, яна ўжо не першы год праводзіць навуковыя даследаванні з дзецьмі, якіх цікавіць біялогія і экалогія.

Настаўнік біялогіі і намеснік дырэктара по вучэбна-выхаваўчай рабоце Каменіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Ала Шалыпіна з вучнем-дзесяцікласнікам Міхаілам Шкурыным рыхтуюцца да чарговай абароны навукова-даследчага праекта, прысвечанага вывучэнню расліны, занесенай у Чырвоную кнігу краіны, – прастрэла раскрытага, вядома ў народзе як сон-трава.

— У школе вучыцца крыху больш за паўсотні чалавек, — гаворыць Ала Васільеўна. Кожны з іх як на далоні. Амаль усе задзейнічаны ў якойнебудзь карыснай справе: нехта добры спартсмен, камусьці падабаецца спяваць-танцаваць, а некага цягне да пошукаў. А паколькі і самой падабаецца эксперыментаваць, знаходзіць нешта новае, нязведанае, то чаму б не дапамагчы і ім стаць даследчыкамі? Тым больш што вясковае асяроддзе багата на розныя біялагічныя з’явы. І іншы раз юныя жыхары нават не здагадваюцца, з якім навуковым багаццем маюць справу. Мая задачадапамагчы ўбачыць гэтыя дзівосы, сабраць патрэбную інфармацыю, правільна   апрацаваць яе і граматна данесці да аўдыторыі. І калі вочы дзяцей свецяцца ад паспяхова выкананай работы, а затым і ўсеагульнага прызнання, то гэта і ёсць настаўніцкае шчасце.

Педагог па праве ганарыцца сваімі выхаванцамі, якія не аднойчы перамагалі ў раённым, абласным, рэспубліканскім конкурсах навукова-даследчых работ. Былыя выпускнікі школы Аляксей Храмых, Валерыя Сяргейчык, Барыс Барысаў і цяперашні дзесяцікласнік Міхаіл Шкурын за лідарства ў апошнім этапе інтэлектуальнага спаборніцтва станавіліся стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. А Аляксей атрымліваў гэтую ўзнагароду двойчы. Дарэчы, ён паспяхова скончыў Ваенную акадэмію, Валерыя і Барыс — студэнты сталічных вышэйшых навучальных устаноў. Па словах Шалыпінай, кожны з рабят прайшоў выдатную школу творчага майстэрства, навучыўся асабістай адказнасці і самастойнасці, уменню ўпэўнена трымаць сябе перад аўдыторыяй, лагічна разважаць.

Усе гэтыя складнікі і ёсць поспех, які аб’ядноўвае намаганні педагога і вучня і адкрывае новыя перспектывы для далейшага ўдасканалення і прафесійнага росту.

І хто ведае, можа, хтосьці з выхаванцаў Алы Шалыпінай у будучым стане вядомым вучоным і парадуе навуковымі адкрыццямі на карысць роднай краіны?

Ніна ВIКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем